Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пра што яны дамовіліся?
14:40, 10/01/2007

Уладзімір Пуцін абмеркаваў з Аляксандрам Лукашэнкам па тэлефоне праблемы транзіту расейскай нафты праз Беларусь, паведамляе прэс-служба Крамля. “Падчас размовы абмяркоўваліся пытанні эканамічнага супрацоўніцтва паміж РФ і Беларуссю, у тым ліку, у сферы энергетыкі, уключаючы праблемы транзіту расейскай нафты праз тэрыторыю Беларусі”, – сказалі ў прэс-службе, адзначыўшы, што гутарка адбылася па ініцыятыве беларускага боку. Тым часам, беларускі бок сцвярджае, што Менск і Масква дасягнулі кампрамісу па пытаннях транзіту расейскай нафты па тэрыторыі Беларусі.

Прэс-служба Лукашэнкі паведамляе, што прэзідэнты Расеі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правялі “працяглую” тэлефонную гутарку на конт узаемаадносінаў двух дзяржаў у гандлёва-эканамічнай сферы. Падчас тэлефонных перамоваў гаворка ішла пра забеспячэнне Беларусі энергарэсурсамі, а таксама пра пастаўкі вуглевадароднай сыравіны ў краіны Еўропы.

“У выніку гутаркі знойдзены кампраміс, які дазволіць разблакаваць гэтую тупіковую сітуацыю, у тым ліку і датычную транзіту расейскай нафты ў краіны Еўропы праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”, – адзначаецца ў паведамленні прэс-службы беларускага кіраўніка.

Прэм’ер-міністрам Беларусі і Расеі даручана на працягу двух дзён выпрацаваць пэўныя прапановы па развязанні ўсіх праблемных пытанняў і занесці іх на разгляд кіраўнікоў дзяржаў да 12 студзеня 2007 года, адзначае прэс-служба Лукашэнка.

Нагадаем, 3 студзеня 2007 года Беларусь заявіла, што мае намер увесці мытную пошліну на транзіт расейскай нафты ў Еўропу – 45 даляраў за тону нафты. Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду, каб у першым квартале Расеі былі накіраваныя прапановы “па аплаце ўсяго таго, што яны атрымоўваюць у Беларусі бясплатна, пачынаючы з вайсковых аб’ектаў і транзіту”.

Паводле яго, Расея “напярэдадні новага года зрабіла ў сферы нашых гандлёва-эканамічных адносінаў вельмі непрыязныя крокі”. Ён растлумачыў, што гаворка ідзе аб падвышэнні цаны на газ амаль у 2,5 разы і цаны на пастаўкі сырой нафты. “Такая цана нас не задавальняе. І такі бізнэс у свеце не існуе”, – сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што “калі яны, захлёбваючыся ад нафтадаляраў і іншых паступленняў валюты, збіраюцца на Беларусі адыграцца і паставілі нас ва ўмовы працы нават горшыя за Нямеччыну і іншыя еўрапейскія краіны, так давайце папросім такую багатую Расею заплаціць нам за паслугі, якія ёй прадстаўляюцца”, – абвясціў беларускі кіраўнік.

Акрамя таго, 4 студзеня стала вядома, што расейская нафта, якая праходзіць транзітам па нафтаправодах Беларусі, з 1 студзеня падлягае мытнаму афармленню.

З 8 студзеня пастаўкі расейскай нафты па нафтаправодзе “Дружба” спыненыя ў шэсць краін Еўропы – Польшчу, Нямеччыну, Вугоршчыну, Славакію, Чэхію і Ўкраіну. Расейская “Транснафта” абвінаваціла Беларусь у несанкцыянаваным адборы 79 тысяч тон нафты.

Раніцай 9 студзеня “Транснафта” накіравала судовыя пазовы ў сувязі з дзеяннямі беларускага боку, заявіў кіраўнік Мінпрамэнерга Расеі Віктар Хрысценка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: