Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кандыдаты ад апазіцыі масава адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах
11:39, 10/01/2007

Шэраг дэмакратычных кандыдатаў мясцовых саветаў у Магілёве, Гомелі і Бабруйску адмовіліся ад удзелу ў выбарах.

Так, кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Бабруйска Таісія Кабанчук і Надзея Грынявіцкая падалі заяўкі ў гарадскія выбарчыя камісіі аб адмове прымаць удзел у выбарах.

“Нашае рашэнне было абумоўленае выказваннем прэзідэнта падчас прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, калі казалася пра фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў, – пракаметавала сваё рашэнне лідэрка бабруйскіх сацыял-дэмакратаў Т.Кабанчук. – Пацвердзіла нашае рашэнне публікацыя ў газеце “Вечерний Бобруйск” за нумарам №95 “Тонкости нашей идеологии”, дзе намеснік старшыні гарвыканкама Міхаіл Кавалевіч выказваўся пра тое, што ў апазіцыі няма шанцаў быць абранымі ў гарвыканкам. Мы не жадаем прымаць удзел у выбарах, калі загадзя вядома, хто будзе дэпутатам, а ўлада на месцы прыналежыць не савету дэпутатаў, а прэзідэнцкай вертыкалі”.

Пра сваё рашэнне Таісія Кабанчук і Надзея Грынявіцкая паінфармавалі выбаршчыкаў.

Адмовіліся ад удзелу ў выбарах таксама і ў Магілёве – сябры незалежнага Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці, іншых галін народнай гаспадаркі Аляксандр Каралёў і Уладзімір Тузаў і кандыдат у гарадскі савет дэпутатаў ад Партыі БНФ Зміцер Салаўёў.

Як паведамляе БелаПАН юрыст незалежнага прафсаюза Аляксандр Каралёў, гэтае рашэнне было звязанае з тым, што немагчыма правесці сустрэчы з выбаршчыкамі. Паводле яго, “не існуе празрыстасці выбараў і іх вынікі загадзя вядомыя”.

Як адзначыў прадстаўнік Партыі БНФ Зміцер Салаўёў, “выбары не адпавядаюць прынцыпам дэмакратычнасці, супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Выбарчаму кодэксу”. “Мне было адмоўлена ў правядзенні сустрэч з выбаршчыкамі, і гэта стала апошняй кропляй, якая падштурхнула мяне да гэтага рашэння”, – сказаў З.Салаўёў.

У Гомельскай вобласці пяць кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў ад дэмакратычных сілаў знялі свае кандыдатуры з выбараў. Учора адпаведныя заявы падалі ў акруговыя камісіі сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Карніенка(Сонечная выбарчая акруга № 16) і Зінаіда Шуміліна (Любенская выбарчая акруга № 12), якія балатаваліся ў абласны савет дэпутатаў. Аб гэтым БелаПАН паведаміў старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякаў.

“Галоўным чынам, гэта пратэст супраць затрымання на Гомельшчыне Аляксандра Мілінкевіча – даверанай асобы кандыдатаў, – паведаміў В.Палякоў. – І тое, што ўлады забаранілі правесці пікеты”. В.Палякоў адзначыў, што іншыя сябры АГП – Леанід Судаленка, Аляксандр Працко, якія балатуюцца ў абоасны савета, і Мікола Калюка, які будзе абірацца ў гарсавет, – не маюць намеру здымаць свае кандыдатуры.

Раней яшчэ тры кандыдаты ў дэпутаты ў Гомельскай вобласці таксама знялі свае кандыдатуры з выбараў у знак пратэсту супраць зрыву сустрэч лідэра дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі. Анатоль Паплаўны ў Гомелі, Валерый Пуціцкі ў Рэчыцы і Віктар Раманішка ў Светлагорску падалі адпаведныя заявы ў выбарчыя камісіі. В.Пуціцкі і В.Раманішка былі кандыдатамі ў дэпутаты Гомельскага абласнога савета, А.Паплаўны – Гомельскага гарадскога савета. В.Пуціцкі быў таксама кандыдатам у дэпутаты Рэчыцкага раённага савета.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Текст песни Avril Lavigne - Knocking On Heavens Doors на Порталище.com
Предлагаем: курсы повышения квалификации от ВШЭиС
Установка двух карбюраторов на классический двигатель
Подробные Украина и авто фото с описанием