Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Еўропы дастаткова нафты, але яна абураная спыненнем паставак
11:35, 10/01/2007

Учора ў Берліне канцлерка ФРГ Ангела Меркель і старшыня Еўракамісіі Хасэ Мануэл Баррозу з цяжкасцю знаходзілі словы, каб выказаць адносіны да спынення паставак нафты з Расеі. Урад Нямеччыны і еўракамісары сабраліся, каб абмеркаваць планы нямецкага старшынства ў ЕЗ, якое пачалося з 1 студзеня. Але нафтавая “вайна” Расеі і Беларусі не толькі адкарэктавала гэтую сустрэчу, але і, здаецца, прымусіць Берлін падчас старшынства яшчэ з большай упартасцю вывучаць магчымасці дыверсіфікавання закупаў энерганосьбітаў, піша сёння расейская газета “Время новостей”.

“Заўсёды страчваецца давер, калі падобныя крокі здзяйсняюцца без кансультацый”, – заявіла спадарыня Меркель. Кансультацыі, падкрэсліла нямецкая канцлерка, з’яўляюцца тым мінімумам, які неабходна задзейнічаць у выпадку цяжкасцяў. Баррозу са свайго боку пасля сустрэчы ў Берліне казаў у дачыненні блакады нафтаправода аб “непрымальным і насцярожваючым працэсе”.

Афіцыйныя асобы ў самой Нямеччыне пакуль не схільныя да драматызацыі наступстваў нафтавай блакады. Немцы імпартуюць у год каля 100 млн тон нафты, і 20 млн з іх паступалі па нафтаправодзе “Дружба”, які быў пераркрыты ў панядзелак раніцай. “На нафтаперапрацоўчых заводах захоўваецца досыць нафты, каб гарантаваць надзейнае забеспячэнне пры працяглых перабоях”, – заявіў яшчэ ў панядзелак федэральны міністр эканомікі Нямеччыны Міхаэль Глос. На фоне гэтага палітычны ціск Берліна на краіну-пастаўшчыка, відавочна, будзе ўзрастаць. Міністр Глос назваў учора па тэлебачанні сітуацыю “недапушчальнай” і запатрабаваў, каб пастаўкі па нафтаправодзе былі як мага хутчэй адноўленыя ў поўным аб’ёме. Калі гэта адбудзецца, у Берліне не бярэцца сказаць ніхто.

Учора на нафтаперапрацоўчы завод PCK Raffinerie у брандэнбургскім Шведце-на-Одары па нафтаправодзе “Дружба” не паступіла ні кроплі нафты, пры тым, што штодзённы аб’ём перапрацоўкі складае 31 тыс. тон. Прадстаўнік прадпрыемства Карл Хайнц Вельнус паведаміў “Времени новостей”, што краіна-пастаўшчык не апавяшчала завод аб спыненні паставак. Напроста зрывам графіка працы прадпрыемства гэтая блакада нафтаправода не пагражае. “Яшчэ ёсць некаторыя рэзервы”, – гаворыць Вельнус. НПЗ у Шведце (ён тады зваўся нафтахімічным камбінатам) быў збудаваны ў пачатку 60-х гадоў на ўсходняй ускраіне ГДР на мяжы з Польшчай дзеля перапрацоўкі нафты, якая паступала з СССР. За ўсю яго гісторыю гэта першы выпадак, калі “Дружба” дала “палітычны збой”.

Нягледзячы на цяперашні збой у пастаўках расейскай нафты, Міжнароднае энергетычнае агенцтва (МЭА) са штаб-кватэрай у Парыжы не лічыць, што гэта можа прывесці да небяспекі для канчатковых спажыўцоў нафтапрадуктаў у Еўропе. Нават калі “Дружба” будзе перакрытая доўгі час, пастаўкі нафты на перапрацоўку могуць здзяйсняцца альтэрнатыўнымі шляхамі. І, як стала вядома, некаторыя НПЗ ужо прыступілі да арганізацыі такіх паставак. Тым не менш прадстаўнік агенцтва заявіў, што “МЭА жадае хуткага і яснага развязання канфлікту”.

Аднак калі нават і адбудзецца так, як гэтага патрабуе МЭА, стрымаць новы віток і без таго гранічна вострай дыскусіі аб залежнасці Нямеччыны і ЕЗ ад расейскіх энергапаставак зараз наўрад ці атрымаецца. Аргументы, якія былі ў супернікаў нарошчвання энергетычнага супрацоўніцтва з Расеяй роўна год таму падчас яе газавай “войны” з Украінай, зараз падсілкаваліся новымі сведчаннямі аб небяспецы аднабаковай залежнасці, або, паводле аднаго аўтарытэтнага нямецкага выдання, “расейскай энергетычнай турмы”.

Для Ангелы Меркель спыненне паставак нафты па галоўнай транспартнай артэрыі з Расеі з’явілася падставай для чарговай гутаркі наконт неабходнасці выключаць аднабаковую залежнасць ад “асобных пастаўшчыкоў энергіі”. Нямецкая канцлерка таксама ўсё больш недвухсэнсоўна заяўляе пра магчымую адмову ад планаў выхаду з атамнай энергетыкі, якія былі прынятыя ўрадам канцлера Герхарда Шродара. Учора ў сваім інтэрв’ю тэлеканалу ARD Ангела Меркель адзначыла: “Зразумела, мы мусім падумаць, з якімі наступствамі сапхнемся, калі адключым ядзерныя электрастанцыі”. Зрэшты, захаванне АЭС наўрад у поўнай меры зможа кампенсаваць магчымыя буйныя перабоі ў пастаўках вуглевадароднай сыравіны. Як сказаў учора былы міністр навакольнага асяроддзя Юрген Трыццін, галоўны ініцыятар адмовы Нямеччыны ад мірнага атама, уранам ні дамы не абагрэеш, ні аўтамабіль не заправіш.

21 студзеня Ангела Меркель прыбудзе ў Маскву для перамоў з Уладзімірам Пуціным. “У нас маюцца быць перамовы па ўзгадненні новага пагаднення паміж ЕЗ і Расеяй, – адзначыла ўчора фраў Меркель у тэлеінтэрв’ю. – Я спадзяюся, што ў хуткім часе ў нам атрымаецца ліквідаваць блакаду гэтых перамоваў”. Гэтую блакаду, як вядома, усталявала Польшча, якая таксама пацярпела падчас цяперашняга крызісу. Як адзначаюць мясцовыя аглядальнікі, нямецкая канцлерка, заклікае да ўмацавання стратэгічнага партнёрства з Расеяй і мае намер выказваць больш жорсткасці ў пытаннях энергетычнай кааперацыі паміж двума краінамі. Ангела Меркель падкрэсліла ўчора, што “усе краіны, якія прымаюць удзел у кааперацыі, абавязаны выконваць заключаныя дамовы”. “Нам патрэбна прававая надзейнасць, нам патрэбна дамоўная надзейнасць”, – запатрабавала яна. Бо, нагадала яна, Расея ў гады “халоднай вайн” зарэкамендавала сябе надзейным пастаўшчыком. Праўда, зараз гэты аргумент для еўрапейцаў гучыць зусім непераканаўча.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: