Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Канцлер Нямеччыны едзе ў Маскву па нафту
10:25, 10/01/2007

Федэральная канцлерка ФРГ Ангела Меркель прыбудзе 21 студзеня, у адпаведнасці з дасягнутай дамоўленасцю, з працоўным візітам у Расею. Як паведаміла прэс-служба Крамля, праграмай візіту прадугледжваюцца расейска-нямецкія перамовы на вышэйшым узроўні.

Раней сама Ангела Меркель заявіла, што яе візіт у Маскву звязаны з праблемамі, якія ўзніклі с прычыны адмовы Менска транспартаваць расейскую нафту ў Еўропу. Паводле яе, збоі ў пастаўках нафты падрываюць давер паміж Еўразвязам і Расеяй у цэлым і пагражаюць супрацоўніцтву, якое без даверу неймаверна, паведамляе “Росбалт”.

Адзначым таксама, што з 1 студзеня гэтага года ФРГ старшынствуе ў Радзе Еўразвяза.

Нагадаем, транзіт расейскай нафты праз тэрыторыю Беларусі цалкам спынены. Пра тое, што пастаўкі нафты з РФ спыненыя, паведамілі афіцыйныя прадстаўнікі Нямеччыны, Польшчы і Вугоршчыны, Славакіі і Чэхіі.

Кіраўнік “Транснафты” Сямён Вайншток сцвярджае, што Беларусь з 6 студзеня пазапраўна адабрала з нафтаправода “Дружба” 79 тыс. тон расейскай нафты, прызначанай краінам Еўропы.

Нагадаем, што пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусі былі пазбаўленыя экспартных збораў. Масква з 1 студзеня 2007 года ўвяла пошліну ў памеры $180,7 за адну тону нафты. А 3 студзеня стала вядома, што Беларусь таксама з пачатку года ўвяла пошліну ў памеры $45 за тону на транспартоўку расейскай нафты па тэрыторыі рэспублікі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: