Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Грэф: Расея не ўступіць у перамовы з Беларуссю пакуль не будзе адмененая пошліна 09:33, 10/01/2007
Расея не ўступіць у перамовы з Беларуссю пакуль не будзе адмененая пошліна на транзіт расейскай нафты і пакуль не адновіцца транзіт у Еўропу, заявіў у аўторак журналістам кіраўнік Мінэканамразвіцця Расеі Герман Грэф.
“Першае – адмена пошліны на транзіт расейскай нафты. Другое – аднаўленне транзіту ў краіны Еўропы. Мы не ўступім у перамовы, пакуль гэтая ўмова не будзе цалкам выкананая”, – сказаў Грэф пасля сустрэчы з беларускай дэлегацыяй, перадае РІА “Новости”.
Грэф падкрэсліў, што расейскі бок разглядае развязанне Беларусі аб увядзенні мытных пошлін як беспрэцэндэнтную меру, якая не ўпісваецца ў міжнародныя нормы.
Па словах міністра, беларуская дэлегацыя паінфармаваная пра пазіцыю Расеі.
“Сёння ў нас адбылася сустрэча з віцэ-прэм’ерам Беларусі, і мы давялі да ведама беларускіх калег пазіцыю расейскага боку, якая мала змянілася”, – сказаў Грэф.
“Мы просім нашых беларускіх партнёраў вярнуцца ў міжнародную прававую прастору, адмяніўшы рашэнні, якія былі прынятыя заднім лікам”, – дадаў міністр.
Павадле яго, у міжнароднай практыцы яшчэ ні разу не выкарыстоўвалася такая мера, як пошліна на транзіт.