Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Крэмль рыхтуе для Беларусі жорсткія санкцыі
09:26, 10/01/2007

Цалкам безвыніковы першы пасля спынення транзіту нафты раўнд перамоваў паміж Расеяй і Беларуссю прымушае Крэмль пайсці на жорсткія меры. Па дадзеных “Ведомостей”, хутка будзе падрыхтаваны пакет эканамічных мераў, якія ўключаюць увядзенне пошлін для беларускіх тавараў, што ўвозяцца зараз па нулявой стаўцы. Беларускія эксперты мяркуюць, што жорсткая пазіцыя Расеі можа ўжо ў самы блізкі год прывесці да краху эканамічнай мадэлі беларускага “рынкавага сацыялізму”, крызісу рэжыму Лукашэнкі альбо прынамсі да радыкальных рэформаў, ад якіх дагэтуль беларускі ўрад устрымліваўся. Такой можа стаць расплата за дзве хвіліны пазапраўнай запампоўкі расейскай нафты, прызначанай для Еўропы, у беларускія сховішчы.

Крыніца ў Белым доме распавяла “Ведомостям”, што хутка будзе падрыхтаваны пакет эканамічных мераў, уключаючы ўвядзенне пошлін для беларускіх тавараў, якія ўвозяцца зараз па нулявой стаўцы. Абмежаванні ўжо закранулі і беларускі цукар, на ўвоз якога ў Расею па загадзе ўрада 29 снежня ўсталяваная мытная пошліна. З лютага да цукра змогуць далучыць мяса і субпрадукты (у Расею ідзе 99,9% экспарту), малако і малакапрадукты (больш за 90%), тэлевізары (каля 90%), мэбля (звыш за 80%). Пошлінамі будзе абкладзеная прадукцыя (звыш за палову беларускага экспарту) на 6 млрд у грашовым эквіваленце.

Не марнаваць дарэмна час на антыдэмпінгавыя расследаванні і іншыя фармальнасці дазваляе падпісаны Пуціным за дзень да новага года закон “Аб адмысловых эканамічных мерах”, які дазваляе кіраўніку дзяржавы ўводзіць санкцыі, калі ёсць патрэба ў “неадкладнай рэакцыі на міжнародна-супрацьпраўныя дзеянні альбо непрыязныя дзеянні замежнай дзяржавы або яе органаў і службовых асоб”. Па гэтым законе прэзідэнт можа часова замарожваць эканамічныя праграмы і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, згортваць знешнеэканамічныя і фінансавыя аперацыі, змяняць мытныя пошліны.

У Белым доме прызнаюць, што гэтыя меры фактычна стануць часовым разрывам мытнага саюза з Беларуссю. “Але па-мірнаму дамовіцца з Лукашэнкам неяк не атрымоўваецца”, –смуткуе крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: