Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітвязень Іван Крук выйшаў на волю
15:58, 10/01/2007

Сёньня на волю выйшаў сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, палітвязень Іван Крук, які адбыў паўгады за кратамі глыбоцкага арыштнага дому. Сустракаць вязня ў Глыбокае прыхаў лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч. Але адміністрацыя папраўчай установы зрабіла ўсё каб палітвязня не сустрэлі на волі яго сябры і паплечнікі.

Івана Крука павінны былі выпусціць а дзесятай гадзіне раніцы. Каля варотаў арыштнага дому ў мястэчку Глыбокае яго чакалі два дзесяткі паплечнікаў. Дзяжурны арыштнага дому пацвердзіў, што Івана Крука выпусцілі раней прызначанага тэрміну.

Апоўдні Іван Крук ужо быў у сваёй хаце ў Астраўцы. Ён расказаў, што на самой справе яго сілай вывезлі з арыштнага дому на дзве гадзіны раней:

- Я яшчэ ўчора прасіў начальства, каб выпусцілі мяне ў акладны час. Сёння ў камеру за мной прыйшлі а сёмай раніцы, сказалі: “Збірай рэчы, на выхад”. А палове на восьмую мяне на тэрыторыі калоніі пасадзілі сілаю ў машыну і павезлі на вакзал. Яны хацелі мяне сілай пасадзіць ў менскі аўтобус. Я кажу: “Які Менск?! Мне ж у другі бок зусім! Вязіце хоць на глыбоцкае скрыжаванне”. Звязаліся з начальствам, начальства дало “дабро”. На глыбоцкім скрыжаванні, дзе ідуць дарогі на Менск і на Вільню, прастаялі паўгадзіны. Пасля ізноў сілай запіхваюць у машыну і вязуць на пастаўскае скрыжаванне – гэта 50 кіламетраў далей. Я там гадзіну стаяў. Ехаў знаёмы з Астраўца на машыне – то падкінуў мяне. Я вось толькі цяпер да хаты ўвайшоў.

Нагадаем, што падчас сёлетняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі астравецкі актывіст Іван Крук быў абвінавачаны ў супраціве міліцыі . Па прыгаворы суда ён адседзеў паўгады за кратамі глыбоцкага арыштнага дому.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: