Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Газ і святло могуць падаражэць на 20%, а ацяпленне – на 12% 14:09, 10/01/2007
Верагодна, што з гэтага месяца беларусы будуць плаціць на 20% больш за святло і газ і на 12% больш за ацяпленне. Гэта адзін з варыянтаў падвышэння цаны на камуналку, які зараз разглядаецца ва ўрадзе.
Яшчэ ўчора раніцай гэты варыянт не быў канчатковым, але менавіта яго звалі самым верагодным. Жыллёва-камунальныя паслугі павінны падаражэць з 1 студзеня, гэта значыць па жыроўках, якія сталі больш “цяжкімі”, плаціць прыйдзецца ўжо ў лютым.
З такім падвышэннем камуналка падаражэе ў сярэднім на пяць даляраў. У сярэднім – гэта значыць, што на суму ў адзінаццаць тысяч падрасце плата за стандартную двушку (48 кв. м, прапісаныя тры чалавекі). Аднапакаёвая кватэра падаражэе не так прыкметна, а вось плата за траячку вырасце больш чым на пяць даляраў.
Калі пастанову ўрад прыме ў такім выглядзе, то за стандартную аднапакаёвую кватэру, у якой прапісаныя два чалавекі, узімку прыйдзецца плаціць каля 81 тыс. 500 рублёў. “Двушка”, у якой жыве сям’я з трох чалавек, пацягне на 122 тысячы. А стандартная трохпакаёвая кватэра, у якой прапісаныя чатыры чалавекі, у сярэднім будзе абыходзіцца ў 170 тысяч.
Дарэчы, гэтыя сумы разлічаныя для сапраўднай зімы, з моцнымі маразамі. Зараз надвор’е цёплае, так што тапіць (гэта значыць марнаваць газу) прыходзіцца менш.
Колькі будзем плаціць за камуналку, святло і газ?
Сезон
Средний платеж для 1-комн. кв-ры (32 кв. м, прописано два чел.)
Средний платеж для 2-комн. кв-ры (48 кв. м, прописано три чел.)
Средний платеж для 3-комн. кв-ры (69 кв. м, прописано четыре чел.)