Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнку давялося скасаваць пошліну на транзіт нафты
17:17, 10/01/2007

Урад Беларусі адмяніў сваю пастанову аб увядзенні збору за транзіт нафты па тэрыторыі Беларусі, заявіў журналістам пасля паседжання прэзідыума Савета міністраў у сераду прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. “Урад, улічваючы двухбаковыя дамоўленасці з Расейскай Федэрацыяй, сёння прыняў рашэнне аб прызнанні страціўшым сілу свайго рашэння аб увядзенні дзяржаўнага збору за транзіт нафты па магістральных нафтаправодах”, – заявіў С.Сідорскі.

С.Сідорскі нагадаў, што 31 снежня 2006 года ўрад Беларусі прыняў рашэнне аб увядзенні пошліны (45 даляраў за 1 тону) за расейскую нафту, якая перамяшчаецца па тэрыторыі рэспублікі Ён удакладніў, што гэтае рашэнне ўнесла міжведамасная камісія, і ўрад яго ўхваліў.

Па словах С.Сідорскага, ён заўтра вылятае ў Маскву, каб сустрэцца з прэм’ер-міністрам Расеі Міхаілам Фрадковым.

“Заўтра я вылятаю ў Маскву, каб сустрэцца з прэм’ер-міністрам Расеі. Спадзяюся, што цягам 2-х дзён мы здымем усе ўзаемныя рознагалоссе і прэтэнзіі па пастаўках расейскай нафты”, – сказаў С.Сідорскі.

Ён таксама паведаміў, што беларускай дэлегацыі на чале з віцэ-прэм’ерам Беларусі Андрэем Кабяковым даручана праводзіць перамовы па зняцці абмежаванняў ва ўзаемным гандлі. “Зараз я ўвайду ў кантакт з Міхаілам Фрадковым, і мы пачнем працаваць”, – паведаміў С.Сідорскі.

“Мы спадзяемся, што Транснафце будуць дадзеныя адпаведныя даручэнні”, – сказаў прэм’ер-міністр.

С.Сідорскі растлумачыў, што Лукашэнка даручыў яму выехаць заўтра ў Маскву на перамовы з кіраўніком урада РФ пасля працяглай гутаркі кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, якая адбылася сёння.

Нагадаем, што Уладзімір Пуцін абмеркаваў сёння з Аляксандрам Лукашэнкам па тэлефоне праблемы транзіту расейскай нафты праз Беларусь, паведамляе прэс-служба Крамля. “Падчас гутарак абмяркоўваліся пытанні эканамічнага супрацоўніцтва паміж РФ і Беларуссю, у тым ліку ў сферы энергетыкі, уключна праблемы транзіту расейскай нафты цераз тэрыторыю Беларусі”, – сказалі ў прэс-службе, адзначыўшы, што гутарка адбылася з ініцыятывы беларускага боку.

Тым часам беларускі бок сцвярджае, што Менск і Масква дасягнулі кампрамісу па пытаннях транзіту расейскай нафты па тэрыторыі Беларусі.

Прэс-служба Алаксандра Лукашэнкі паведамляе, што прэзідэнты Расеі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка мелі “працяглую” тэлефонную гутарку наконт узаемаадносінаў дзвюх дзяржаў у гандлёва-эканамічнай сферы. Падчас тэлефонных перамоваў гаворка ішла пра забеспячэнне Беларусі энергарэсурсамі, а таксама пра пастаўкі вуглевадароднай сыравіны ў краіны Еўропы.

“У выніку гутаркі знойдзены кампраміс, што дазволіць разблакаваць тупіковую сітуацыю, у тым ліку і ў дачыненні да транзіту расейскай нафты ў краіны Еўропы цераз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”, – адзначаецца ў паведамленні прэс-службы беларускага кіраўніка.

Прэм’ер-міністрам Беларусі і Расеі даручана цягам двух дзён выпрацаваць пэўныя прапановы па развязанні ўсіх пытанняў і ўнесці іх на разгляд кіраўнікоў да 12 студзеня 2007 года, адзначае прэс-служба Лукашэнкі.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2007 года дзейнічае рашэнне расейскага ўрада па ўвядзенні пошліны ў памеры 181 даляр ЗША за тону нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь, што можа вельмі дрэнна паўплываць на эканоміку Беларусі. 3 студзеня беларускі ўрад адказаў увядзеннем з 1 студзеня 2007 года мытнай пошліны ў памеры 45 даляраў ЗША на транзіт тоны расейскай нафты па беларускім нафтаправодзе на Захад. Аляксандр Лукашэнка санкцыянаваў увядзенне пошліны ў той самы дзень падчас паседжання кабінета міністраў пад яго старшынствам. Паседжанне транслявалася па беларускім тэлебачанні. “Яны захлёбваюцца нафтадалярамі, але вырашылі нанесці ўдар па Беларусі”, – дакараў Аляксандр Лукашэнка Расейскую Федэрацыю за “вельмі непрыязныя крокі”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: