Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскія нафтавікі падлічаць страты ад беларускіх пошлін 13:20, 10/01/2007
Кіраўнік Мінпрамэнерга Расеі Віктар Хрысценка працягне ў сераду перамовы з расейскімі нафтавымі кампаніямі, зацікаўленымі ў развязанні энергетычнага канфлікту з Беларуссю. Як паведаміла РІА “Новости” у сераду крыніца ў ведамстве, напярэдадні міністр ужо правёў аналагічную сустрэчу з прадстаўнікамі нафтавага бізнэсу, у прыватнасці, з такімі кампаніямі як Раснафта і ЛУКОЙЛ.
У аўторак Хрысценка падчас прэс-канферэнцыі ў РІА “Новости” заявіў пра намер абмеркаваць з нафтавікамі пытанні, звязаныя са стратамі ад увядзення беларускім бокам пошлін на транзіт расейскай нафты ў Еўропу.
“Нікому ніякай радасці не дастаўляе сітуацыя, звязаная са стратамі або неатрыманнем прыбытку, стратамі, звязанымі з кансервацыяй свідравін. Гэта сур’ёзнае пытанне для бізнэсу і, безумоўна, мы гэта з расейскімі нафтавымі кампаніямі адмыслова будзем абмяркоўваць”, – сказаў ён.
Беларусь 7 студзеня спыніла транзіт расейскай нафты ў Еўропу, запатрабаваўшы ад РФ аплаты ўсталяваных з 1 студзеня 2007 года мытных пошлін на нафту, якая транспартуецца па нафтаправодах рэспублікі. Расея лічыць, што гэты крок супярэчыць міжнароднаму праву.