Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
В Минэкономразвития РФ почти восемь часов идут российско-белорусские переговоры по снятию ограничений во взаимной торговле. "Переговоры в настоящее время в МЭРТ с представителями белорусской делегации продолжаются, в них принимает участие с российской стороны министр Герман Греф", - сообщил РИА Новости представитель министерства.
Русская служба «Голоса Америки» попросила руководителя российских и евразийских программ Фонда «Наследие» Ариэля Коэна прокомментировать ситуацию, сложившуюся в отношениях между Россией и Беларусью в результате «нефтегазового конфликта».
Литва передаст Польше подозреваемого в шпионской деятельности гражданина Беларуси Сергея Монича, постановил в четверг Литовский апелляционный суд. "Суд решил, что аргументы жалоб, утверждающих, что якобы преступление, в котором обвиняется подозреваемый гражданин Беларуси, является политическим, необоснованны, поэтому он подлежит выдаче", - сообщила корреспонденту "Интерфакса" представитель по печати суда Кристина Пятрошене.
В Минске из-за штормового ветра сегодня утром и днем происходило отключение электричества в разных районах города. По сообщению МЧС происходили падения деревьев и повреждения кровель жилых и административных зданий.
Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) Беларусі ўзмоцніць патрабаванні да службовых асоб у іх працы, заявіў на пашыраным паседжанні калегіі адміністрацыі прэзідэнта ў чацвер у Менску старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць.
Кіраўніцтва магілеўскай выпраўленчай установы адкрытага тыпу вынесла чарговую, ужо другую па ліку вымову палітычнаму вязьню Артуру Фінькевічу. Дзеяньні кіраўніка ўстановы накіраваныя на тое, каб увогуле пазбавіць актывіста волі і адправіць у калёнію, лічыць “Малады Фронт”.
У Берасці затрыманыя актывісты дэмакратычных сілаў Шарэнда Андрэй і Турчаняк Дзяніс. Пра гэта прэс-службе АГП паведаміў кандыдат у дэпутаты Берасцейскага абласнога і раённага саветаў Сцяпан Навасельчан. Затрыманыя дастаўленыя ў Маскоўскі РАУС горада Берасця. Вядома, што Турчаняку Дзяніса затрымалі па падазроне ў тым, што ягоная машына нібы крадзеная.
У шэрагу рэгіёнаў Беларусі з прычыны моцнага ветру ў чацвер адбыліся аварыі на сетках электраперадач, паведамілі “Інтэрфаксу” у МНС Беларусі. “У выніку моцных парываў ветра ў першай палове дня быў зафіксаваны шэраг выпадкаў абрыву электрычных правадоў”, – паінфармавалі суразмоўцы агенцтва.
Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, які прыбыў у чацвер у Маскву для правядзення перамоваў па вырашэнні нафтавага крызісу, лічыць, што ўвядзенне пошлін, як расейскім бокам на пастаўкі нафты ў Беларусь, так і беларускім бокам на транзіт расейскай нафты па сваёй тэрыторыі, з’яўляецца вельмі адчувальным для эканомік двух краін. На яго меркаванне, “гэта натуральна, што расейскія нафтавыя кампаніі адмовіліся плаціць беларускую пошліну”.
Вярхоўны суд Эфіёпіі прысудзіў да пажыццёвага зняволення былога дыктатара Менгісту Хайле Марыама за масавыя забойствы, здзейсненыя ў гады яго кіравання. Суд прызнаў яго вінаватым у генацыдзе.
Назіральнікі на мясцовых выбарах сутыкаюцца з праблемай атрымання інфармацыі пра ход датэрміновага галасавання. Такую выснову зрабіў выканаўчы дырэктар грамадскага аб’яднання “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК) Алег Гулак на падставе інфармацыі пра першыя дні датэрміновага галасавання, якое пачалося 9 студзеня.
Прагноз сіноптыкаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра аб узмацненні ветру на 11 студзеня цалкам апраўдаўся. Сёння раніцай па Беларусі сіла парываў ветру дасягала 15-20 метраў у секунду, а ў Віцебскай вобласці – да 23 метраў у секунду. А 10 гадзіне раніцы сілу шквалістага ветру з дажджом адчулі на сабе і жыхары беларускай сталіцы. У цяперашні час парывы ветру ў Менску дасягаюць 15-20 метраў у секунду. Па ўсёй краіне абвешчанае штармавое папярэджанне. У шматлікіх раёнах Менска сёння перыядычна адключаецца электрычнасць. Узнікаюць праблемы ў працы інтэрнэт-правайдэраў.
Закон “Аб абароне воінскіх пахаванняў”, які напярэдадні прыняў эстонскі парламент, у чацвер зацвердзіў прэзідэнт рэспублікі Тоомас Хендрык Ільвес, паведамілі РІА Новости ў канцылярыі кіраўніка дзяржавы.
Плата за нефть: ложь 13:14, 11/01/2007, Леонид Радзиховский, «Ежедневный журнал»
Впервые «сильные действия» Путина не нравятся народу. «Мочить в нефти» белорусов – это вам не грузин в вино макать! Что ж – за что боролся, на то и напоролся.
В авторитарной системе правители получают ограниченный объем информации. Противоречивые голоса заглушаются, а приспешники не могут или боятся сказать шефу всю правду. Это, в свою очередь, приводит к решениям, принятым на основе неверной информации, что обнаружили в начале нового года Владимир Путин и Александр Лукашенко. Президенты России и Беларуси вчера завершили второй раунд боксерского поединка за энергетику, развернувшегося на этой неделе. Оба разошлись по углам ринга с синяками – и не в первый раз, пишет влиятельная американская газета «The Wall Street Journal».
Арыштаваныя некалькі дзён таму выбарчыя ўлёткі лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, а таксама іншых кандыдатаў ад партыі, правяраюцца на факт парушэньняў. Аддзел па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю паведаміла, што ўлёткі да 15 студзеня будуць знаходзіцца ў стане праверкі.
Аршанскія міліцыянты некалькі гадзінаў дапытвалі актывіста «Маладога Фронту» Сержука Гумінскага, закаваўшы яго ў кайданкі й зьбіваючы дубінкамі й нагамі, паведаміла прэс-служба “Маладога Фронту”.
Улады Беларусі сарвалі правядзеньне выставы дзіцячых малюнкаў зь віленскай школы мастацтваў, якая плянавалася ў беларускай сталіцы, паведаміла “Польскае радыё”.
Сусветныя цэны на нафту па выніках гандлёвай сесіі серады працягваюць свой рух уніз, панізіўшыся да 19-месячнага мінімуму, паведамляе Нафтагаз. Вядучыя нафтавыя біржы скончылі гандлёвую сесію серады з наступнымі паказчыкамі. На лонданскай InterContinental Exchange Futures ф’ючэрсы паўночнаморскай сумесі Brent з пастаўкай у лютым, панізіліся на 1,49 даляра, закрыўшыся на адзнацы 53,69 даляра за барэль.
Кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук у інтэрв’ю “Нямецкай хвалі” аналізуе магчымыя наступствы эскалацыі гандлёвай вайны паміж Расеяй і Беларуссю. “Пачнецца падзенне даверу да ўлады і, я думаю, пры такім сцэнары паніжэнне сацыяльных стандартаў не за гарамі. У выніку, перад Лукашэнкам паўстануць сур’ёзныя праблемы нават з тым электаратам, які падтрымаў яго на апошніх прэзідэнцкіх выбарах”, – лічыць эканаміст.
В Киеве подсчитали убытки от конфликта между Минском и Москвой и остановки транспортирования нефти в Европу через нефтепровод «Дружба», одна из ветвей которого, ведущая в Словакию, Чехию и другие страны через территорию Украины, также оказалась заблокированной. Репортаж из Киева.
Сенатар-рэспубліканец Рычард Лугар абвінаваціў Расею ў выкарыстанні “энергетычнага шантажу” у стасунках з Беларуссю і іншымі суседнімі дзяржавамі. “Расея не ўпершыню выкарыстоўвае свой кантроль над пастаўкамі энергіі для прымусу іншых краін”, – сцвярджае Лугар і заяўляе, што спыненне паставак нафты ў Беларусь, якое Расея здзейсніла ў панядзелак, “пагражае не толькі Беларусі, але таксама Польшчы, Нямеччыне, Вугоршчыне, Славакіі і Чэхіі, якія атрымоўваюць нафту з гэтай жа трубы”.
Расейскія мытнікі сёння атрымалі загад не патрабаваць ад беларускіх грамадзянаў падчас пераходу беларуска-расейскай мяжы абавязковага афармлення часовага ўвозу аўтатранспарту. Пра гэта БЕЛТА паведамілі супрацоўнікі аддзела мытнага афармлення і мытнага кантролю № 6 “Рудня” Цэнтральнага мытнага ўпраўлення Смаленскай мытні.
Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прыбыў у маскоўскі аэрапорт “Внуково-2”. Як паведаміў “Інтэрфаксу” інфарматар у беларускай дэлегацыі, мяркуецца, што ў другой палове дня ў Маскве адбудзецца сустрэча С.Сідорскага з кіраўніком урада Расеі Міхаілам Фрадковым, падчас якой беларускі бок мае намер абмеркаваць шляхі развязання праблем, што ўзніклі паміж Беларуссю і Расеяй.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ўчора ўвечар зноў быў затрыманы міліцыяй. Разам з ім у аддзел аховы правапарадку Савецкага РУУС Менска была дастаўленая яго давераная асоба Антаніна Кавалёва.
9 студзеня жодзінскі актывіст Аляксандар Валчанін накіраваў скаргу ў Цэнтравыбаркам. Як лічыць кандыдат у дэпутаты мясцовага Савету, арганізатары выбараў падаюць яго біяграфію ў скажоным выглядзе: “Акруговая і раённая выбарчыя камісіі не ўказалі, што я зьяўляюся ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС. Хаця ў майго апанента ўсе заслугі пазначаны. Таксама я напісаў у скарзе, што за ўвесь агітацыйны пэрыяд камісія не стварыла мне магчымасьці правесьці хоць адну сустрэчу з работнікамі прадпрыемстваў на тэрыторыі Ўсяжскай акругі. Хаця па законе камісія рыхтуе такія сустрэчы”, -- паведаміў актывіст апазіцыі.
У Магілёве прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты ў мясцовыя саветы, працягваюць здымаць свае кандыдатуры з мясцовых выбараў. Адпаведныя заявы ў выбарчыя камісіі накіраваў сябра незалежнага Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Юрый Дарашэнка.
Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці 10 студзеня задаволіў пазоў ААТ “Элсан” да ЗАТ “Выдавецкі дом “Витебский курьер” аб скасаванні дамовы арэнды памяшкання, дзе ў цяперашні час знаходзіцца офіс рэдакцыі. Паводле рашэння, якое вынесла суддзя Вольга Гаціла, газета абавязаная вызваліць памяшканне ў 10-дзённы тэрмін са дня ўступлення судовага рашэння ў сілу.
У няміласць трапілі віно, садавіна і гародніна з Грузіі і Малдовы, мяса і малочныя прадукты з Украіны, мяса з Польшчы – кожны раз у апошнія гады, калі Расея распачынала канфлікт са сваімі суседзямі, яна ўводзіла забарону на імпарт іх прадукцыі, піша нямецкая газета “Frankfurter Allgemeine”. Беларусь пры гэтым часцяком выступала ў якасці гледача, які радуецца, калі іншыя дзяруцца. Беларусь неадкладна заняла нішу ўкраінскіх вытворцаў мясной прадукцыі на расейскім рынку і, акрамя таго, зарабіла на тым, што дала малдаўскай прадукцыі – якую беларуская не магла замяніць па ўмовах клімату – шчыліну на расейскі рынак.
З 1 сакавіка Расея плануе купляць малочную, мясную і рыбную прадукцыю толькі ў атэставаных расейскімі адмыслоўцамі беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміла 10 студзеня агенцтва ІТАР-ТАСС са спасылкай на кіраўніка Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Сяргея Данкверта. Па ягоных словах, тое рашэнне ніяк не звязанае з сітуацыяй вакол паставак у краіну энерганосьбітаў. “15 студзеня ў Маскве мы правядзем сустрэчу з беларускімі калегамі, падчас якой плануем пазначыць пэўныя тэрміны правядзення інспекцыі беларускіх прадпрыемстваў расейскімі ветэрынарамі”, – сказаў С.Данкверт.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заклікала сваіх сяброў даслаць лісты салідарнасці і падтрымкі экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі, палітвязню Аляксандру Казуліну ў віцебскую выпраўленчую калонію №3, а таксама накіраваць лісты беларускаму ўраду з патрабаваннем неадкладнага вызвалення А.Казуліна як вязня сумлення.
Тэрміновая сустрэча каардынацыйнай групы ЕЗ па пастаўках нафты адбудзецца сёння ў Брусэлі. На ёй плануецца разгледзець сітуацыю, што склалася пасля ўвядзення Беларуссю пошліны на транзіт расейскай нафты па трубаправодзе “Дружба”, і разгледзець магчымасці прадухілення крызісаў са спыненнямі патсавак нафты ў ЕЗ у будучыні.
У сераду 10 студзеня ў 22:30 па менскім часе па нафтаправодзе “Дружба” расейская нафта зноў пачала паступаць у Еўропу. Беларусь аднавіла прапампоўку нафты ў пункце Адамава на польска-беларускай мяжы. За некалькі гадзін да гэтага Масква і Менск паведамілі, што ў іх атрымалася дасягнуць прынцыповай дамоўленасці па транзіце расейскай нафты. Тым часам кіраўнік “Транснафты” Сямён Вайншток у інтэрв’ю “Інтэрфаксу” заявіў, што “Транснафта” не збіраецца адмаўляцца ад судовых прэтэнзій да беларускага боку, звязаных са спыненнем транзіту і адабраннем расейскай нафты. “Зараз я магу сказаць адно. Мы вызначылі нашыя страты – 9 млн рублёў – і выставілі іх гомельскаму прадпрыемству. Мы будзем патрабаваць вяртання гэтых грошай. Пра далейшыя судовыя прэтэнзіі я пакуль не магу сказаць нічога”, – заявіў Вайншток.
По итогам исследования, проведенного американским фондом Blacksmith Institute, в десятку самых грязных городов мира вошёл украинский Чернобыль. Соответствующие данные были обнародованы сегодня, 11 января, - сообщает корреспондент ИА REGNUM в Киеве.