Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Палітвязьню Артуру Фінькевічу вынеслі ўжо другую вымову (абноўлена) 16:56, 11/01/2007
Кіраўніцтва магілеўскай выпраўленчай установы адкрытага тыпу вынесла чарговую, ужо другую па ліку вымову палітычнаму вязьню Артуру Фінькевічу. Дзеяньні кіраўніка ўстановы накіраваныя на тое, каб увогуле пазбавіць актывіста волі і адправіць у калёнію, лічыць “Малады Фронт”.
Напрацягу апошніх тыдняў на Артура з боку папраўчай установы аказваўся ўціск. Навагодні адпачынак хлопца змусілі правесьці ў камэры інтэрнату, не дазваляючы нават выйсьці на пошту ці ў краму.
6 студзеня Фінькевічу нарэшце дазволілі пакінуць папраўчую установу на дзьве гадзіны, каб схадзіць у лазьню. Такім чынам фармальнай зачэпкаю для папярэджаньня стала спазьненьне палітвязьня ў папраўчую установу на 13 хвілінаў.
Як паведаміў Артур Фінькевіч прэс-цэнтру Хартыі’97, начальнік выпраўленчай установы падпалкоўнік міліціі Аляксандр Ламаза і ягоны намесьнік маёр міліціі Сяргей Кузькоў пагражаюць яму вынесці яшчэ некалькі вымоваў і адправіць у калонію. “З трохсот “хімікаў” такое стаўленьне з боку кіраўніцтва толькі да мяне. Думаю, ідзе загад “зверху” і па апошнім падзеям можна зрабіць выснову, што ўлады зноў ўзяліся за “Малады Фронт”, -- лічыць Фінькевіч.
Нагадаем, што Артур Фінькевіч быў асуджаны да двух гадоў абмежаваньня волі за графіці “Мы хочам новага!” і “Достал!”.