Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея скасавала абавязковае афармленне аўтамабіляў для беларусаў 11:34, 11/01/2007
Расейскія мытнікі сёння атрымалі загад не патрабаваць ад беларускіх грамадзянаў падчас пераходу беларуска-расейскай мяжы абавязковага афармлення часовага ўвозу аўтатранспарту. Пра гэта БЕЛТА паведамілі супрацоўнікі аддзела мытнага афармлення і мытнага кантролю № 6 “Рудня” Цэнтральнага мытнага ўпраўлення Смаленскай мытні.
Такім чынам, грамадзяне Беларусі на ўласных аўтамабілях могуць перасякаць мяжу Расейскай Федэрацыі так, як гэта было да 1 студзеня 2007 г.
Нагадаем, з 1 студзеня 2007 г. Расея ўвяла абавязковае афармленне пасведчання на часовы ўвоз транспартнага сродку падчас пераходу беларуска-расейскай мяжы, што прывяло да збірання вялікай колькасці аўтатранспарту на мытных і аўтамабільных пераходах.