Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улёткі лідэра Партыі БНФ вернуць толькі пасля выбараў 12:26, 11/01/2007
Арыштаваныя некалькі дзён таму выбарчыя ўлёткі лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, а таксама іншых кандыдатаў ад партыі, правяраюцца на факт парушэньняў. Аддзел па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю паведаміла, што ўлёткі да 15 студзеня будуць знаходзіцца ў стане праверкі.
Кандыдаты ў дэпутаты Вінцук Вячорка, Вадзім Канапацкі і Сяргей Карповіч зьвярнуліся ў пракуратуру і Менскую гарадзкую выбарчую камісію са скаргай на неправамоцныя дзеяньні службовых асобаў.
У ноч на 5 студзеня на ўезьдзе ў горад Менск была затрыманая машына кандыдата ў дэпутаты Менскага гарадзкога савета, сябра Партыі БНФ Сержука Карповіча разам са сваімі даверанымі асобамі. У машыне знаходзіліся афіцыйна надрукаваныя ўлёткі і плякаты чатырох партыйных кандыдатаў па Менску, у тым ліку cтаршыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі. Матэрыялы былі арыштаваныя супрацоўнікамі Заводзкага РУУС, маўляў, з-за фальшывых накладных.