Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сусветныя цэны на нафту панізіліся да 19-месячнага мінімума 12:07, 11/01/2007
Сусветныя цэны на нафту па выніках гандлёвай сесіі серады працягваюць свой рух уніз, панізіўшыся да 19-месячнага мінімуму, паведамляе Нафтагаз. Вядучыя нафтавыя біржы скончылі гандлёвую сесію серады з наступнымі паказчыкамі. На лонданскай InterContinental Exchange Futures ф’ючэрсы паўночнаморскай сумесі Brent з пастаўкай у лютым, панізіліся на 1,49 даляра, закрыўшыся на адзнацы 53,69 даляра за барэль.
На Нью-Йоркскай таварна-сыравіннай біржы (NYMEX) падзенне катыровак было яшчэ больш уражлівым. Так па выніках гандлю серады нафтавыя катыроўкі амерыканскай “салодкай” нафты гатунку Light Sweet Crude з пастаўкай у лютым, “страцілі” 1,62 даляра, скончыўшы дзень на ўзроўні 54,02 даляра за барэль.
Нафтавыя катыроўкі працягваюць падаць пад уплывам цёплага надвор’я ў Еўропе і ЗША і аднаўленнем прапампоўкі расейскай нафты ў Еўропу праз тэрыторыю Беларусі.