Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 1112 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Датэрміновае галасаванне праходзіць бескантрольна
14:14, 11/01/2007

Назіральнікі на мясцовых выбарах сутыкаюцца з праблемай атрымання інфармацыі пра ход датэрміновага галасавання. Такую выснову зрабіў выканаўчы дырэктар грамадскага аб’яднання “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК) Алег Гулак на падставе інфармацыі пра першыя дні датэрміновага галасавання, якое пачалося 9 студзеня.

Паводле яго слоў, дамагчыся якой-небудзь інфармацыі ад сяброў і старшыняў камісій немагчыма. “Мала дзе нашым назіральнікам казалі пра колькасць выбаршчыкаў на ўчастку. А атрымаць інфармацыю пра тое, колькі чалавек прагаласавала або колькі бюлетэняў паступіла на ўчастак, наогул немагчыма. Сябры камісій тэлефануюць старшыне, старшыня – яшчэ кудысьці, потым прымаецца рашэнне: ніякіх дадзеных не даваць”, – распавёў А.Гулак.

Паводле яго слоў, нават на пісьмовыя заявы аб падаванні інфармацыі сябры камісій і іх старшыні не рэагуюць.

А.Гулак таксама адзначыў, што кандыдаты ў дэпутаты сутыкаюцца з праблемай інфармавання насельніцтва, “што прызнала і кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына ў адным з інтэрв’ю”. Аднак, паводле слоў праваабаронцы, такую сітуацыю стварылі тыя, “хто вызначаў дазволеныя месцы для агітацыйнай прадукцыі і сустрэч з выбаршчыкамі”.

“У мяне ў руках карта Сухараўскай выбарчай акругі №27. У ёй пражывае больш за 20 тысяч выбаршчыкаў. І на ўсю акругу – адно месца для агітацыйных матэрыялаў і адно месца для сустрэч з выбаршчыкамі. І гэтае месца для сустрэч знаходзіцца практычна на будаўнічай пляцоўцы”, – адзначыў А.Гулак. Паводле інфармацыі праваабаронцы, 11-12 студзеня на шматлікіх вытворчых прадпрыемствах і ў навучальных установах запланаваныя “перадвыбарныя сустрэчы”.

“Самае дзіўнае – гэта не сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі. Праводзіць іх будуць прадстаўнікі адміністрацыі ўстаноў і ідэалагічныя працаўнікі. Не выключана, што на такіх сустрэчах усім будзе прапанавана прагаласаваць датэрмінова”, – сказаў А.Гулак БелаПАН.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: