Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кандыдаты ад апазіцыі працягваюць здымацца з выбараў 10:46, 11/01/2007
У Магілёве прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты ў мясцовыя саветы, працягваюць здымаць свае кандыдатуры з мясцовых выбараў. Адпаведныя заявы ў выбарчыя камісіі накіраваў сябра незалежнага Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Юрый Дарашэнка.
“Нашых людзей не пусцілі ў камісіі, – пракаментаваў ён сваё рашэнне БелаПАН. – Нам увесь час чынілі перашкоды. Фінальнай кропкай выбарчай кампаніі стаў мой радыёвыступ, адразу пасля якога я падаў у гарадскую і абласную выбарчыя камісіі заявы з адмовай працягваць свой удзел у выбарах. Далей удзельнічаць няма ніякага сэнсу. Хто стане дэпутатам, ужо вядома”.
Нагадаем, раней адмовіліся ўдзельнічаць у выбарах у Магілёве сябры незалежнага Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Каралеў і Уладзімір Тузаў, а таксама кандыдат у дэпутаты ў гарадскі савет ад Партыі БНФ Зміцер Салаўёў. Акрамя таго, у Бабруйску ў гарадскія выбарчыя камісіі падалі заявы пра адмову прымаць удзел у выбарах кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таісія Кабанчук і Надзея Грыневіцкая.