Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 1112 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апошняя карта Лукашэнкі
10:24, 11/01/2007

У няміласць трапілі віно, садавіна і гародніна з Грузіі і Малдовы, мяса і малочныя прадукты з Украіны, мяса з Польшчы – кожны раз у апошнія гады, калі Расея распачынала канфлікт са сваімі суседзямі, яна ўводзіла забарону на імпарт іх прадукцыі, піша нямецкая газета “Frankfurter Allgemeine”. Беларусь пры гэтым часцяком выступала ў якасці гледача, які радуецца, калі іншыя дзяруцца. Беларусь неадкладна заняла нішу ўкраінскіх вытворцаў мясной прадукцыі на расейскім рынку і, акрамя таго, зарабіла на тым, што дала малдаўскай прадукцыі – якую беларуская не магла замяніць па ўмовах клімату – шчыліну на расейскі рынак.

Дагэтуль Масква не давала палітычнага абгрунтавання сваім эканамічным санкцыям: у пэўны час Федэральная служба па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў знаходзіла ў таварах, якія ўвазіліся з адпаведных краін, атрутныя рэчывы або нізкую якасць прадукцыі. Падобныя манеўры з канца мінулага года ўжо залішнія: 30 снежня прэзідэнт Пуцін падпісаў закон “Аб адмысловых эканамічных мерах”, які дазваляе яму ўводзіць санкцыі ў тым выпадку, калі патрабуецца “неадкладная рэакцыя на дзеянні, якія супярэчаць міжнароднаму праву, або непрыязныя паводзіны замежнай дзяржавы”. Цяпер зразумела, што Беларусь, якая яшчэ нядаўна зарабляла на санкцыях супраць суседзяў, стане першай краінай, якая пацерпіць ад гэтага закона.

“Неабгрунтаваныя перавагі”

Яшчэ ў аўторак кіраўнік Мінпрамэнерга Віктар Хрысценка з абмоўкамі, але адназначна заявіў: цяперашнія “непрыемнасці” з нафтай могуць прывесці да таго, што пытанне пра “неабгрунтаваныя перавагі” ў іншых галінах будзе вырашацца аналагічным чынам. У сераду газета “Ведомости” са спасылкай на ўрадавага інфарматара растлумачыла: мяркуецца рост пошлін на мяса – 99,9% мяснога экспарту Беларусі ідзе ў Расею – а таксама на малочную прадукцыю, 90% якой экспартуецца таксама туды. Па ацэнках газеты, пад пагрозай знаходзіцца практычна палова беларускага экспарту ў Расею.

Для беларускай эканомікі гэта было б смяротным ударам. Аднак адмыслоўцы лічаць, што праз падваенне цаны на газ і магчымай страты ранейшага прыбытку ад экспарту расейскай нафты Беларусь і так знаходзіцца на парозе краху. Як доўга беларускі дыктатар Лукашэнка зможа трымацца ва ўладзе, пры тым, што цяпер ён будзе не ў стане забяспечыць насельніцтву сацыяльныя гарантыі на базе льгот, якія прадстаўляюцца Расеяй? Гэта невядома – як невядома і тое, ці ёсць у Крамля план на выпадак беспарадкаў у Беларусі.

Ніякіх перамоваў

Тое, што пазіцыі Лукашэнкі саслабелі, прадэманстравалі паводзіны абодвух бакоў у сераду: у другой палове дня беларуская прэзідэнцкая канцылярыя паведаміла пра тое, што падчас тэлефоннай гутаркі Лукашэнкі з Пуціным быў дасягнуты кампраміс, які зробіць магчымым выхад з тупіку. Крэмль толькі пацвердзіў, што прэзідэнты размаўлялі на гэтую тэму. Пры гэтым гаворка не ішла пра перамовы, бо далей рушыла ўслед умова, выстаўленая яшчэ ў аўторак кіраўніком Мінэканамразвіцця Германам Грэфам: перамовы пачнуцца толькі ў тым выпадку, калі Беларусь адменіць транзітныя пошліны для расейскай нафты. Праз некалькі гадзін беларускі прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі зрабіў заяву, што гэтая ўмова выканана і што ён прыбудзе ў чацвер на перамовы ў Маскву.

Аднак праблему нельга лічыць развязанай. Падчас газавай спрэчкі ў канцы мінулага года Лукашэнка таксама ў апошнюю хвіліну саступіў, але потым ізноў пайшоў на канфрантацыю, даўшы ход даўно канфлікту, які ўжо даўно наспяваў. Ён, магчыма, паспрабуе разыграць сваю апошнюю карту – тую, якая сапсуе настрой Маскве яшчэ больш за канфлікт вакол газу або нафты: супрацьпаветраная абарона Расеі без ваеннай базы ў Баранавічах, што знаходзіцца на захадзе Беларусі, практычна сляпая, а расейскія падводныя лодкі ў Атлантычным акіяне кантралююцца з камандных пунктаў пад Менскам. Дагэтуль расейскія ўзброеныя сілы былі пазбаўленыя ад арэнднай платы за гэтыя аб’екты. Лукашэнка ўжо цягам некалькіх тыдняў падкрэслівае, што Беларусь ніколі і не карысталася прывілеямі з боку Расеі, а паколькі растуць цэны на газ і нафту, Крэмль павінен плаціць за “ўсе паслугі”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Фотоальбомы для друзей