Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 1112 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сенатар Лугар абвінаваціў Расею ў «энергетычным шантажы»
11:45, 11/01/2007

Сенатар-рэспубліканец Рычард Лугар абвінаваціў Расею ў выкарыстанні “энергетычнага шантажу” у стасунках з Беларуссю і іншымі суседнімі дзяржавамі. “Расея не ўпершыню выкарыстоўвае свой кантроль над пастаўкамі энергіі для прымусу іншых краін”, – сцвярджае Лугар і заяўляе, што спыненне паставак нафты ў Беларусь, якое Расея здзейсніла ў панядзелак, “пагражае не толькі Беларусі, але таксама Польшчы, Нямеччыне, Вугоршчыне, Славакіі і Чэхіі, якія атрымоўваюць нафту з гэтай жа трубы”.

“Калі цяпер не будуць распачатыя неабходныя крокі, падобны энергетычны шантаж можа стаць у будучыні рэгулярным”, – сцвярджае сенатар і нагадвае, што значная частка дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама СНД “на 100% залежыць ад паставак прыроднага газу з Расеі”.

“Хоць Расея і з’яўляецца сёння самым прыкметным парушальнікам, яна не адзіная дзяржава ў свеце, якая можа выкарыстоўваць энергію ў якасці зброі супраць сваіх суседзяў і спажыўцоў. Іран і Венесуэла таксама пагражалі выкарыстаць кантроль над пастаўкамі нафты для запалохвання міжнародных апанентаў”, – гаворыцца ў распаўсюджанай у Вашынгтоне заяве Лугара.

“Гэта не пустыя пагрозы, і энергія з’яўляецца магутнай зброяй”, – заявіў сенатар. Ён нагадаў таксама пра пагрозу ўзброенага канфлікту з прычыны недахопу энергіі ў Еўропе ў самыя блізкія дзесяцігоддзі і заклікаў улічваць гэтую энергетычную пагрозу ў дзейнасці НАТО.

“Я рашуча прапаноўваю тэрмінова пачаць планаванне ў сферы бяспекі для НАТО”, – заявіў Лугар.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: СпецПАРК предлагает: бульдозер и трактор Т-170.