Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 1112 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка едзе ў Маскву?
16:27, 11/01/2007

Аляксандр Лукашэнка, магчыма, заўтра паляціць у Маскву для сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведаміў тэлеканал НТВ. Аднак, як падкрэслівае НТВ, гэта адбудзецца ў выпадку, калі на перамовах прэм’ер-міністраў дзвюх краін будуць дасягнутыя пэўныя дамоўленнасці па нафтагазавым расейска-беларускім крызісе.

У Маскве зноў пачаліся расейска-беларускія перамовы па пытаннях гандлю, у тым ліку па пастаўках і транзіце нафты. Нагадаем, што для развязання гэтых пытанняў беларуская дэлегацыя прыехала ў Маскву яшчэ 9 студзеня, але перамовы пачаліся толькі пасля таго, як беларускі ўрад адмяніў транзітную пошліну на нафту.

У перамовах у чацвер удзельнічаюць прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і міністр эканамічнага развіцця і гандлю Расеі Герман Грэф, намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця РФ Віталь Савельеў і віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Паведамлялася, што Сідорскі плануе сустрэцца з кіраўніком урада РФ Міхаілам Фрадковым.

Чакаюць, што на перамовах будуць выпрацаваныя пэўныя прапановы па развязанні супярэчнасцяў між дзвюма краінамі ў рамках адзінага Мытнага саюза, у тым ліку і па пастаўках і транзіце расейскай нафты. Як распавёў намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю РФ Андрэй Шаронаў, беларускі бок планаваў узняць пытанне аб адмене Расеяй экспартнай пошліны на пастаўляную ў Беларусь нафту.

Напярэдадні беларускі ўрад правёў пазачарговае паседжанне, і па ягоных выніках прэм’ер-міністр абвясціў пра адмену рашэння аб увядзенні мытнай пошліны на транзіт расейскай нафты.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: