Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску з прычыны шторму перыядычна адключаецца электрычнасць 14:02, 11/01/2007
Прагноз сіноптыкаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра аб узмацненні ветру на 11 студзеня цалкам апраўдаўся. Сёння раніцай па Беларусі сіла парываў ветру дасягала 15-20 метраў у секунду, а ў Віцебскай вобласці – да 23 метраў у секунду. А 10 гадзіне раніцы сілу шквалістага ветру з дажджом адчулі на сабе і жыхары беларускай сталіцы. У цяперашні час парывы ветру ў Менску дасягаюць 15-20 метраў у секунду. Па ўсёй краіне абвешчанае штармавое папярэджанне. У шматлікіх раёнах Менска сёння перыядычна адключаецца электрычнасць. Узнікаюць праблемы ў працы інтэрнэт-правайдэраў.
Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА Вольга Федотова – галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, такі моцны парывісты вецер захаваецца да вечара. На працягу дня ў сталіцы часамі пройдзе дождж, але ў цэлым будзе цяпло. Тэмпература паветра складзе 5-7 градусаў вышэй за нуль.
Атмасферны фронт Скандынаўскага цыклона, які ідзе цераз краіны Балтыі да ўсходу, прынёс у Беларусь штармавы вецер. Пры даволі цёплым надвор’і моцны парывісты вецер захаваецца ў цэлым па рэспубліцы і 12-13 студзеня, удакладнілі ў гідраметэацэнтры.