Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сідорскі лічыць «натуральнай» адмову расейскіх кампаній плаціць пошліну 15:24, 11/01/2007
Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, які прыбыў у чацвер у Маскву для правядзення перамоваў па вырашэнні нафтавага крызісу, лічыць, што ўвядзенне пошлін, як расейскім бокам на пастаўкі нафты ў Беларусь, так і беларускім бокам на транзіт расейскай нафты па сваёй тэрыторыі, з’яўляецца вельмі адчувальным для эканомік двух краін. На яго меркаванне, “гэта натуральна, што расейскія нафтавыя кампаніі адмовіліся плаціць беларускую пошліну”.
“Усе пагадненні ў рамках “двойкі” (Расея-Беларусь – ІФ) і “шасцёркі” не прадугледжваюць якіх-небудзь пошлін”, – заявіў у чацвер у аэрапорце “Внуково-2” кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі.
Акрамя таго, С.Сідорскі адзначыў, што ўвядзенне расейскім урадам пошлін на пастаўкі нафты ў Беларусь апынулася, “у першую чаргу, каменем перапоны для расейскіх кампаній”, перадае “Інтэрфакс”.
“Беларусь атрымоўвае нафту па сусветных цэнах. Пасля ўвядзення пошлін для расейскіх кампаній стала неэфектыўна і нерэнтабельна пастаўляць нафту на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы”, – сказаў кіраўнік беларускага ўрада. Пры гэтым ён падкрэсліў, што “менавіта таму ўрад Беларусі ўвёў сіметрычную меру ў выглядзе дзяржаўнага збору за транспартоўку нафты”. “Сіметрычная мера была ўжытая, каб паказаць, што ўвядзенне такой меры, як пошліна, не з’яўляецца рухам наперад для эканомікі”, – падкрэсліў прэм’ер.
На яго меркаванне, “гэта натуральна, што расейскія нафтавыя кампаніі адмовіліся плаціць беларускую пошліну”.
Выбудоўванне схемы працы без канфіскацый і абмежаванняў, якая існавала ў адносінах Беларусі і Расеі, на меркаванне С.Сідорскага, з’яўляецца несумнеўным плюсам. “Беларуская дэлегацыя будзе весці перамовы, каб усе канфіскацыі і абмежаванні былі знятыя”, – сказаў ён.
Прэм’ер-міністр Беларусі таксама падкрэсліў, што пазіцыя беларускага боку заснаваная на тым, што пошліна павінна спаганяцца не ў рамках Мытнага саюза, а на яго мяжы.
На знешніх межах, працягнуў С.Сідорскі, трэба будзе разгледзець падзел пошлін падчас вывазу нафтапрадуктаў за межы “саюзнай дзяржавы”, за межы ЕўрАзЭС.