Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 1112 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Незалежную газету пазбаўляюць памяшкання
10:35, 11/01/2007

Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці 10 студзеня задаволіў пазоў ААТ “Элсан” да ЗАТ “Выдавецкі дом “Витебский курьер” аб скасаванні дамовы арэнды памяшкання, дзе ў цяперашні час знаходзіцца офіс рэдакцыі. Паводле рашэння, якое вынесла суддзя Вольга Гаціла, газета абавязаная вызваліць памяшканне ў 10-дзённы тэрмін са дня ўступлення судовага рашэння ў сілу.

У памяшканне, якое стала прадметам цяжбы, рэдакцыя “Витебского курьера” пераехала 20 кастрычніка 2006 года. Дамова з арэндадаўцам – прадпрыемствам “Элсан” была складзеная 27 верасня 2006 года да 31 жніўня 2007 года. Аднак 6 снежня “Витебский курьер” атрымаў ад арэндадаўца пісьмовае патрабаванне на працягу двух сутак вызваліць памяшканне. Рэдакцыя адмовілася выканаць гэты загад, пасля чаго прадпрыемства “Элсан” звярнулася ў суд, паведамляе БелаПАН.

“Дамова арэнды была складзенная з парушэннямі заканадаўства, бо ЗАТ “Выдавецкі дом “Витебский курьер” не атрымала згоды на размяшчэнне свайго офіса ад адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска”, – такі аргумент неаднаразова прыводзіў на судзе прадстаўнік ісца Аляксандр Сямёнаў. Паводле яго слоў, прадпрыемства “Элсан” павінна было б вярнуць рэдакцыі выплачаную арэндную плату, але з той прычыны, што адказчык і далей карыстаецца памяшканнем, то гэтыя грошы вернутыя не будуць.

Як паведамляе БелаПАН сябра Віцебскага аддзялення РГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Павал Левінаў, які прадстаўляў у судзе інтарэсы газеты, рэдакцыя мае намер абскардзіць судовае рашэнне. “Витебский курьер” не будзе нікуды пераязджаць са свайго офіса: пакуль будзе працягвацца абскарджанне, знаходжанне рэдакцыі ў гэтым памяшканні будзе цалкам законным”, – лічыць праваабаронца.

На меркаванне выканаўчага дырэктара ЗАТ “Выдавецкі дом “Витебский курьер” Жаны Паповай, рашэнне аб высяленні газеты “неправамернае і было прадказальнае”.

З красавіка 2006 года “Витебский курьер” з’яўляўся адказчыкам на трох судовых працэсах, пры гэтым у рэдакцыі атрымалася выйграць толькі адну справу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: