Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 1213 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Сидорскому удалось снизить размер экспортной пошлины на нефть
21:37, 12/01/2007

Правительственные делегации Беларуси и России по итогам прошедших в Москве двухдневных переговоров разрешили проблему поставки сырой нефти в Беларусь и ее транзита. Главы правительств Беларуси и России Сергей Сидорский и Михаил Фрадков подписали соглашение по регулированию торгово-экономического сотрудничества в области нефти и нефтепродуктов. Согласно документу на 2007 год Россия снизила для Беларуси размер вывозной таможенной пошлины на нефть со $180 до $53. Соглашение регламентирует и раздел пошлины на экспорт светлых нефтепродуктов из Беларуси. В 2007 году 70% пошлины будет передано России, 30% - Беларуси. В 2008 году - 80% России, 20% - Беларуси. В 2009 году - 85% России, 15% - Беларуси.

 ПАЛIТЫКА 

Лукашенко «заколебался»
19:07, 12/01/2007

В пятницу Александр Лукашенко собирался прилететь в Москву. Информация об этом появилась в четверг. Называлось даже конкретное время встречи Лукашенко и Путина — 12.00. Однако до сегодняшнего момента ясности со “свиданием” двух президентов все еще не было — Лукашенко из Минска так и не вылетел. По мнению газеты «Московский комсомолец», эти колебания, конечно, могли быть связаны и с чисто техническими причинами, но, похоже, компромисс, о котором раструбила пресс-служба Лукашенко, таит массу подводных камней.

У Гародні ізалявалі давераных асоб кандыдатаў ад апазіцыі
18:54, 12/01/2007

Сёньня ў Ленінскім раённым судзе Гародні пакараны арыштам на пяць сутак Андрусь Фамін — давераная асоба кандыдата ў дэпутаты абласнога савету Валерыя Кісяля з партыі БНФ, паведаміла “Радыё Свабода”.

За скаргу на міліцыю -- ў турму?
18:40, 12/01/2007

Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што моладзевы актывіст з Воршы Сяргей Гумінскі, сёньня, 12 студзеня, аршанскім судом асуджаны на 3-е сутак арышту. Нагадаем, што некалькі дзён таму ён быў жорстка зьбіты супрацоўнікамі міліцыі за прынцыповае карыстаньне беларускай мовай.

Апазіцыянера арыштавалі на 5 сутак
18:15, 12/01/2007

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Радзівончык сёньня пакараны судом Пружанскага раёну на 5 сутак адміністратыўнага арышту.

Актывіста АГП выкрадалі міліцыянты
17:57, 12/01/2007

Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Дзмітрыеў, якога схапілі сёння ў цэнтры Менска невядомыя людзі ў цывільным, знаходзіцца ў Партызанскім РУУС Менска. Пра гэта паведаміў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Паплечнікі Мілінкевіча трапілі ў турму
17:18, 12/01/2007

Сёння ў 17.30 у будынку гімназіі №1 Пінска пачнецца сустрэча лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі. Выключнасць сустрэчы надае той факт, што абодва дэмакратычных кандыдата, даверанай асобай якіх з’яўляецца Мілінкевіч і за якіх ён прыехаў агітаваць у Пінск, прысутнічаць на сустрэчы не здолеюць. Аляксандр Васільеў і Аляксандр Рамановіч паводле беспадстаўных абвінавачванняў у нібыта дробным хуліганстве, знаходзяцца ў мясцовым ізалятары часовага ўтрымання. Васільеў з 9 студзеня адсіжвае 7 сутак, а Рамановіч, напярэдадні прыезду Мілінкевіча атрымаў 5 сутак арышту.

У Брэсце судзілі актывістаў кампаніі «За Свабоду»
16:41, 12/01/2007

Паводле рашэння суду Маскоўскага раёну Брэста, удзельнік кампаніі “За Свабоду” Андрэй Шарэнда быў апраўданы, а ягоны паплечнік Дзяніс Турчаняк пакараны штрафам у памеры 15-ці з паловай тысяч беларускіх рублёў.

Перамовы ў Маскве цягнуцца ўжо больш за сем гадзін
16:37, 12/01/2007

Перамовы беларускай і расейскай урадавых дэлегацый на чале з прэм’ер-міністрамі Сяргеем Сідорскім і Міхаілам Фрадковым працягваюцца ў Белым доме ў абмежаваным складзе. Як перадае карэспандэнт “Інтэрфакса”, сёння перамовы ў агульнай складанасці доўжацца ўжо больш за сем гадзін.

Невядомыя людзі ў цывільным выкралі актывіста АГП
16:08, 12/01/2007

Актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Дзмітрыева схапілі сёння ў цэнтры горада невядомыя людзі ў цывільным, запхнулі ў ваенны «УАЗ» і звезлі ў невядомым напрамку. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла грамадская актывістка Наталля Рабава, якая знаходзілася побач з ім у момант выкрадання.

«Дружба» со всеми вытекающими
15:31, 12/01/2007, Ирина Халип, «Новая газета»

Спустя год после «газовой войны» с Украиной Россия ввязалась в энергетический конфликт с Беларусью. События развиваются стремительно. 9 января Владимир Путин заявил, что потери российской экономики из-за соглашений с Беларусью составят в 2007 году более 3 млрд долларов. В тот же день представители России заявили минской делегации, что обсуждать ничего не будут, пока не отменена пошлина за транзит нефти по нефтепроводу «Дружба». Кремль задумывается о введении таможенных пошлин на белорусские товары. А в среду вечером стало известно, что Путин и Лукашенко договорились об отмене пошлин на транзит российской нефти.

Лябедзька зняў сваю кандыдатуру з «выбараў»
15:20, 12/01/2007

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў пра здыманне сваёй кандыдатуры з выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Палітык заявіў, што “прызнанне Аляксандра Лукашэнкі ў фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкай кампаніі, выключае ўсялякую магчымасць правядзення справядлівых і сумленных выбараў у Беларусі пры цяперашняй уладзе на любым узроўні”.

Старшыня ПАРЕ сустрэнецца з Аляксандрам Мілінкевічам
14:16, 12/01/2007

18-20 студзеня з афіцыйным візітам у Мінску будзе знаходзіцца старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Рэнэ Ван дэр Ліндэн. У праграме візіту запланаваныя перамовы з лідэрам аб`яднаных дэмакратычных сіл Аляксандрам Мілінкевічам, прадстаўнікамі беларускіх апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый.

Перабоі ў пастаўках нафты даюць надзею Балканскім краінам
14:06, 12/01/2007

Часовае спыненне паставак расейскай нафты ў напрамку Захаду дало надзею Балканскім краінам, піша сёння нямецкая “Berliner Zeitung”. Ужо гадоў 10 тут пад сукном ляжаць тры праекты па будаўніцтве адгалінаванняў нафтаправода, якія маглі б прайсці ад Чорнага да Адрыятычнага мора або да грэцкага ўзбярэжжа Міжземнага мора. Першапачаткова яны прызначаліся для палягчэння сітуацыі ў праліве Басфор, што цяпер перагружаны нафтавымі танкерамі. З гэтай задачай часткова спраўляецца ўведзены летась у эксплуатацыю нафтаправод паміж Баку на Каспійскім моры і турэцкім міжземнаморскім портам Джэйхан.

Затрыманы праваабаронца Валерый Шчукін
13:44, 12/01/2007

У Віцебску затрыманы вядомы праваабаронца Валерый Шчукін. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў адвакат Павал Левінаў. Па словах юрыста, Шчукіна затрымалі супрацоўнікі міліцыі на выбарчым участку № 52 Першамайскага раёна Віцебска.

Мілінкевіч: Лукашэнка няўпэўнены ў найбліжэйшым атачэнні
12:57, 12/01/2007

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што ўвядзенне Аляксандрам Лукашэнка свайго старэйшага сына Віктара ў Савет Бяспекі сведчыць пра ягоную няўпэўненасць у найбліжэйшым атачэнні.

«Транснафта» можа павялічыць магутнасць расейскай трубы ў абыход Беларусі
12:43, 12/01/2007

Расея зрабіла высновы з гісторыі з прыпыненнем экспарту нафты ў Еўропу па тэрыторыі Беларусі. Учора прапампоўка аднавілася, але “Транснафта” і службоўцы ўжо шукаюць замену злашчаснай трубе. Як стала вядома “Ведомостям”, адзін з варыянтаў – пашырэнне Балтыйскай трубаправоднай сістэмы (БТС) да 120 млн т.

Мілінкевіча затрымалі пасля сустрэчы з выбарцамі
12:25, 12/01/2007

Учора ў Бярозе (Берасцейская вобласць) адбылася сустрэча лідэра аб`яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі. Пасля сустрэчы Аляксандр Мілінкевіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Ніякіх абвінавачванняў палітыку прад`яўлена не было, міліцыянты патрабавалі перапісаць дадзеныя людзей, якія разам з Мілінкевічам знаходзяцца ў ягонай машыне. Супрацоўнікі міліцыі тлумачылі патрабаванне загадам начальства.

Па ўсей краіне затрымліваюць апазіцыянераў
12:19, 12/01/2007

У чацьвер пад канец дня ў Горадні затрымалі грамадзкага актывіста Максіма Губарэвіча. Гэта адбылося каля выбарчага ўчастка. Максім Губарэвіч зьяўляецца даверанай асобай Сяргея Антусевіча з партыі БНФ, які балятуецца ў гарадзкі савет.

Дворнікаў прымусілі прымусілі зрываць улёткі апазіцыйных кандыдатаў
12:10, 12/01/2007

Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык падаў заяву ў Партызанскую раённую выбарчую камісію і пракуратуру Партызанскага раёна пра тое, што ягоны канкурэнт па Трактаразавадской выбарчай акрузе № 54 Менска парушае выбарчае заканадаўства. Кандыдыт у дэпутаты Менгарсавета патрабуе правесці праверку па факце распаўсюджвання службовымі асобамі ЖЭС-64 у працоўны час агітацыйных матэрыялаў дарадцы старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Міхаіла Матусевіча.

Напярэдадні выбараў па Менску сталі ездзіць спецыяльныя аўтамабілі з дынамікамі (Фота)
11:45, 12/01/2007

У Менску пачалі курсаваць спецыяльныя аўтамабілі, абсталяваныя дынамікамі. Яны інфармуюць грамадзянаў аб правілах галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Апазіцыянера сем гадзін трымалі ў аддзяленні міліцыі
11:29, 12/01/2007

Актывіста дэмакратычных сілаў Аляксандра Каратчэнку пратрымалі ў Чыгуначным РУУС Гомеля сем гадзін. 11 студзеня ў 11.30 падчас дагляду машыны міліцыянты знайшлі ў салоне 6 000 улётак ад імя рэгіянальнага каардынатара руху “За свабоду” Уладзіміра Кацоры, у якіх, на меркаванне праваахоўных органаў, змешчаныя “антыканстытуцыйныя выказванні”. Пасля санкцыі пракурора быў праведзены ператрус у кватэры затрыманага, дзе быў канфіскаваны жорсткі дыск кампутара.

У Беларусі «наязджаюць» на бізнэс, які звязаны з Расеяй
11:16, 12/01/2007

Як стала вядома «Белорусскому партизану», у падатковыя інспекцыі, Дэпартамент фінансавых расследаванняў, КДБ і Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю і карупцыяй МУС паступіў загад правесці дбайныя праверкі дзейнасці ўсіх буйных беларускіх фірм, так або інакш звязаных з Расеяй.

У Маскве Сідорскага пазбавілі слова
11:00, 12/01/2007

Журналістаў пазбавілі магчымасці пачуць уступнае слова прэм’ер-міністра Беларусі на перамовах у Маскве – Сяргей Сідорскі выступаў без прадстаўнікоў СМІ.

Катаваньні за антылукашэнкаўскія графіці і беларускую мову
10:49, 12/01/2007

Вечарам 10 студзеня ў Воршы быў затрыманы моладзевы актывіст Сяргей Гумінскі па падозраньні ў датычнасьці да антылукашэнкаўскіх графіці, якія зьявіліся ў горадзе ў ноч з 23 на 24 сьнежня мінулага году. Як мы ўжо паведамлялі, падчас допыта хлопца зьбівалі супрацоўнікі міліцыі. Праваабарончаму цэнтру “Вясна” сталі вядомыя падрабязнасьці гэтага здарэньня.

Станіслаў Багданкевіч: «Беларусь у любым выпадку будзе плаціць за нафту»
10:42, 12/01/2007

У Міністэрстве эканамічнага развіцця і гандлю Расеі ў пятніцу працягнуцца перамовы ўрадавых дэлегацый Расеі і Беларусі па пытаннях паставак і транзіту нафты. Першы дзень скончыўся без абвяшчэння вынікаў. Былы кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч упэўнены, што спроба беларускага кіраўніцтва запісаць пачатак перамоваў у свой актыў насамрэч не мае нічога агульнага з перамогай у гэтым палітычным супрацьстаянні: “У любым выпадку Беларусь прайграе. У маральным плане яна змушаная адмяніць паспешліва ўведзеныя экспартныя пошліны, гэта ўжо мінус. У матэрыяльным – дамовяцца, відавочна, наконт падзелу экспартных пошлін. Але калі раней мы нічога не плацілі, то зараз у любым выпадку мільярды два даляраў будзем плаціць толькі па нафце”, – заявіў Багданкевіч у інтэрв’ю Расейскай службе радыё “Свабода”.

Слуцкі цукровы камбінат можа спыніцца з 10 лютага
10:37, 12/01/2007

Наступствы цукровай праблемы ўжо адчулі на сабе простыя беларусы, напрыклад, супрацоўнікі КУСП «Березовское», якім напярэдадні Новага года частку зарплаты выдалі салодкім пяском – мяшком цукру вагай у пяцьдзесят кілаграмаў (прыкладна 78 тысяч рублёў). А наколькі сур’ёзным наступствам стане гэтая праблема для цукровых заводаў і для людзей, якія на іх працуюць? Ці спынена вытворчасць? Ці атрымоўваюць людзі зарплату? Ці будуць яе выплачваць цукрам? І што адбудзецца, калі сітуацыя не зменіцца ў самы блізкі час? На пытанні «КП в Беларуси» адказаў галоўны інжынер буйнейшага беларускага цукровага завода ААТ «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат» Юрый Гарбатка.

Москва ждет нового раунда «нефтяной войны» с Минском
10:18, 12/01/2007

В Москве не исключают нового раунда «нефтяной войны» с Беларусью, в связи с чем решено обезопасить на будущее поставки нефти на Запад от непредсказуемых действий Минска. Как вчера стало известно «Независимой газете», МЧС России прорабатывает вопросы безопасности альтернативных путей транспортировки нефти, в частности по железной дороге в обход Беларуси.

У Барысаве затрыманы сябра Партыі БНФ Сяргей Салаш
10:03, 12/01/2007

11 студзеня у Барысаве быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.сябра Партыі БНФ Сяргей Салаш, які ёсьць даверанаю асобаю кандыдата ў дэпутаты ў Менскага абласнога савету дэпутатаў Зьмітра Бабіцкага.

Датэрмінова галасаваць ходзяць строем і па камандзе
09:45, 12/01/2007

На выбарах у мясцовыя Саветы ўлады зноў выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс, паведаміў БелаПАН выканаўчы дырэктар грамадскага аб’яднання “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК) Алег Гулак.

Как в России совершают убийства в интересах государства
09:43, 12/01/2007, Игорь Корольков, «Новая газета»

После смерти в Лондоне Александра Литвиненко в России что-то произошло. Не все для себя сформулировали, что именно, но на уровне ощущений уловили что-то такое, от чего все внутри напрягается в ожидании неизвестной опасности…

Расея і Беларусь дагэтуль не дамовіліся
09:33, 12/01/2007

Перамовы пра экспарце расейскай нафты праз тэрыторыю Беларусі ў Маскве працягваліся ўчора ўвесь дзень. Толькі ў Мінэканамразвіцця яны цягнуліся дзесяць гадзін. Потым, ужо позна ўвечары, дэлегацыі выехалі для працягу дыялогу ў Дом урада. З расейскага боку ў перамовах удзельнічалі прэм’ер Міхаіл Фрадкоў, міністры Герман Грэф, Аляксей Кудрын і Віктар Хрысценка, з беларускага – прэм’ер Сяргей Сідорскі і віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў. Падчас адкрыцця вячэрняга раунда перамоваў, расейскі прэм’ер Міхаіл Фрадкоў прызнаў, што ад спынення транзіту расейскага газу цераз Беларусь пацярпеў імідж Расеі як надзейнага пастаўшчыка энергарэсурсаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Из-за подорожания газа колхозам срочно нужен триллион рублей
09:58, 12/01/2007


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Машина главного тренера «Юности» подверглась нападению
18:33, 12/01/2007

Сегодня днем неизвестные злоумышленники, разбив водительское стекло, обокрали служебную машину главного тренера минской "Юности" Михаила Захарова.

С 3 февраля аптечных киосков больше не будет
13:59, 12/01/2007

Министерство здравоохранения Беларуси приняло решение, о том, что все аптечные учреждения с 3 февраля текущего года станут аптеками, сообщила на пресс-конференции начальник отдела организации лекарственного обеспечения управления фармацевтической инспекции министерства здравоохранения Беларуси Наталья Малашко, передает «Интерфакс». По ее словам, "согласно постановлению Минздрава, с 3 февраля 2007 года все аптечные учреждения республики, в том числе киоски и ларьки приобретут статус аптек".

Наумов приобретет французский вертолет
11:19, 12/01/2007

Ожидается, что вертолет AS-355NP французской фирмы "Eurocopter" поступит на вооружение Министерства внутренних дел Беларуси в конце 2007 — начале 2008 годов. На этой модели с двумя двигателями известного мирового производителя остановила свой выбор межведомственная комиссия. Контракт на производство вертолета в полицейском исполнении уже подписан, сообщили БелаПАН в МВД.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: