|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Слуцкі цукровы камбінат можа спыніцца з 10 лютага 10:37, 12/01/2007 – Юрый Сцяпанавіч, ваш завод працягвае працаваць? – Так, наш завод працягвае працаваць, прычым на поўную магутнасць. Ні на адны суткі вытворчасць цукру не спынялася. – Людзям выплачваюць зарплату? – Вядома, выплачваюць. За апошнія 15 гадоў на нашым заводзе не было ніводнага зрыву. У нас самая высокая зарплата па канцэрне Белдзяржхарчпрам, самая высокая сярод усіх цукровых заводаў Беларусі. І у Слуцкам раёне мы таксама на першым месцы. Сярэдняя зарплата на нашым заводзе – каля 900 тысяч рублёў. – Ці разглядалася пытанне пра тое, каб выплачваць людзям зарплату цукрам? – Не. Калі мы не можам яго прадаць, то як яго людзі потым рэалізуюць? Сёння мы пастаўляем цукар на ўнутраны рынак і жывем за кошт гэтага. – А якая частка вашай прадукцыі ішла на экспарт у Расею? – У Расею мы адпраўлялі каля ста тысяч тон цукру ў год. І прыкладна столькі рэалізоўвалі на ўнутраным рынку. – Які запас цукру сёння на заводзе? – Прыкладна 90 тысяч тон. Калі мы будзем яго рэалізоўваць на ўнутраным рынку, нават за год наўрад ці магчыма яго прадаць. Таму цяпер мы вельмі чакаем навін з расейскага рынку... На іншых заводах таксама вялікія запасы – да пачатку лютага ўсяго будзе каля 360 тысяч тон цукру. Падлічыць, на колькі яго хопіць, нескладана: у сярэднім адзін жыхар Беларусі спажывае 36 кг цукру ў год. Груба кажучы, на дзесяць мільёнаў беларусаў трэба 360 тысяч тон цукру. Гэта значыць запасаў хопіць на год. Такім чынам, мы можам нават бурак не саджаць у наступным годзе... – Дзе вы захоўваеце запасы цукру? – На сваіх складах і на складах іншых фабрыкаў. Нашы ўжо поўныя, таму цяжкасці ёсць. У Слуцку мы можам размясціць каля 60 тысяч тон, астатняя прадукцыя захоўваецца на складах іншых фабрыкаў, з якімі мы працуем: «Коммунарка», «Слодыч», «Красный пищевик». Знайсці склады, якія адказваюць усім неабходным патрабаванням, няпроста. Склад павінен быць механізаваны, чысты, адпавядаць санітарным нормам і абагравацца. Такіх складоў, нажаль, нешмат – Але калі сітуацыя не зменіцца, што вы будзеце рабіць далей? – Мы будзем працаваць прыкладна да 10 лютага, каб перапрацаваць усе запасы бурака. А вось што потым – пытанне складанае. Калі не будзе рэалізацыі цукру ў Расеі, значыць, завод прыйдзецца спыніць, каб не працаваць сабе ў страту. Тады мы будзем займацца рамонтам завода і рэалізацыяй цукру на ўнутраным рынку. Але мы вельмі спадзяемся, што пытанне вырашыцца на працягу студзеня.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|