Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Напярэдадні выбараў па Менску сталі ездзіць спецыяльныя аўтамабілі з дынамікамі (Фота) 11:45, 12/01/2007
У Менску пачалі курсаваць спецыяльныя аўтамабілі, абсталяваныя дынамікамі. Яны інфармуюць грамадзянаў аб правілах галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Інфармацыя аб выбарах транслюецца і на вялікіх экранах, усталяваных на плошчах Незалежнасці, Кастрычніцкай, Янкі Купалы, вуліцы Няміга.
Акрамя таго, на станцыях Менскага метрапалітэна дэманструецца відэаролік, які запрашае мінчукоў прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць.
Толькі ці ёсць сэнс ісці на выбары, калі вынік вядомы загадзя – вось пытанне...