Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Барысаве затрыманы сябра Партыі БНФ Сяргей Салаш 10:03, 12/01/2007
11 студзеня у Барысаве быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.сябра Партыі БНФ Сяргей Салаш, які ёсьць даверанаю асобаю кандыдата ў дэпутаты ў Менскага абласнога савету дэпутатаў Зьмітра Бабіцкага.
У 16:45 Сяргей Салаш знаходзіўся каля свайго дому, калі да яго падбег незнаёмы мужчына і пачаў правакаваць на бойку. Літаральна празь дзьве хвіліны пад’ехала міліцэйская машына й міліцыянты забралі спадара Салаша й правакатара.
Зараз Сяргей Салаш знаходзіцца ў барысаўскім ГАУС. Суд адбудзецца 12 студзеня ў 9:00. Сяргею Салашу інкрымінуюць адміністрацыйную справу (за ўдзел у бойцы).