Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 1213 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Паплечнікі Мілінкевіча трапілі ў турму
17:18, 12/01/2007

Сёння ў 17.30 у будынку гімназіі №1 Пінска пачнецца сустрэча лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі. Выключнасць сустрэчы надае той факт, што абодва дэмакратычных кандыдата, даверанай асобай якіх з’яўляецца Мілінкевіч і за якіх ён прыехаў агітаваць у Пінск, прысутнічаць на сустрэчы не здолеюць. Аляксандр Васільеў і Аляксандр Рамановіч паводле беспадстаўных абвінавачванняў у нібыта дробным хуліганстве, знаходзяцца ў мясцовым ізалятары часовага ўтрымання. Васільеў з 9 студзеня адсіжвае 7 сутак, а Рамановіч, напярэдадні прыезду Мілінкевіча атрымаў 5 сутак арышту.

Юрась Губарэвіч, кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ, які каардынуе паездкі Мілінкевіча па вобласці, перакананы, што ізаляваннем дэмакратычных кандыдатаў улады спрабуюць сарваць сустрэчы лідэра аб’яднаных дэмсіл з пінчукамі.

Сёння ж адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча ў Высокім і Брэсце. У Брэсце, адміністрацыя Дома культуры сувязі, нягледзячы на дазвол уладаў, адмовілася прадаставіць для сустрэчы актавую залу, аргументуючы гэта тым, што ў зале ідзе датэрміновае галасаванне. Размова Мілінкевіча з берасцейцамі адбылася ў файе дома культуры.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: