Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 1213 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Станіслаў Багданкевіч: «Беларусь у любым выпадку будзе плаціць за нафту»
10:42, 12/01/2007

У Міністэрстве эканамічнага развіцця і гандлю Расеі ў пятніцу працягнуцца перамовы ўрадавых дэлегацый Расеі і Беларусі па пытаннях паставак і транзіту нафты. Першы дзень скончыўся без абвяшчэння вынікаў. Былы кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч упэўнены, што спроба беларускага кіраўніцтва запісаць пачатак перамоваў у свой актыў насамрэч не мае нічога агульнага з перамогай у гэтым палітычным супрацьстаянні: “У любым выпадку Беларусь прайграе. У маральным плане яна змушаная адмяніць паспешліва ўведзеныя экспартныя пошліны, гэта ўжо мінус. У матэрыяльным – дамовяцца, відавочна, наконт падзелу экспартных пошлін. Але калі раней мы нічога не плацілі, то зараз у любым выпадку мільярды два даляраў будзем плаціць толькі па нафце”, – заявіў Багданкевіч у інтэрв’ю Расейскай службе радыё “Свабода”.

Увесь дзень 11 студзеня ў Мінэканамразвіцця расейскія і беларускія службоўцы размаўлялі пра пастаўкі і транзіт вуглевадароднай сыравіны. Тон перамовам задалі расейскі намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю Віталь Савельеў і віцэ-прэм’ер беларускага ўрада Андрэй Кабякоў. У другой палове дня да перамоваў далучыліся кіраўнік ведамства Герман Грэф і кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі. У літаральным сэнсе “на ноч гледзячы” Сяргея Сідорскага ў Белым доме прыняў прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Фрадкоў. Назіральнікі не выключаюць, што сёння або заўтра ў Маскву можа прыехаць Аляксандр Лукашэнка. У тэлефоннай гутарцы 10 студзеня прэзідэнты Беларусі і Расеі абмяркоўвалі такую магчымасць у выпадку, калі падчас перамоваў будуць дасягнутыя пэўныя вынікі.

Напярэдадні пачатку перамоўнага працэсу (10 студзеня) урад Беларусі вырашыў адмяніць сваю пастанову ад 31 снежня 2006 года аб увядзенні збору за транзіт расейскай нафты ў памеры 45 даляраў за тону. Менавіта адмену пошліны расейскі бок назваў асноўнай і адзінай акалічнасцю для пачатку двухбаковых перамоваў.

Беларусь, не паспеўшы “разбагацець” на ўвядзенні мытнага збору, патрабуе, каб і Расея адмовілася ад уведзенай 8 снежня пошліны на экспарт расейскай нафты ў рэспубліку. Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі напярэдадні ад’езду ў Маскву адкрыў сакрэт, дзеля чаго была ўведзена пошліна: “Мы ўвялі сіметрычную меру – у адказ на ўведзеную пошліну ўрадам Расейскай Федэрацыі. Зроблена гэта было дзеля таго, каб паказаць: увядзенне такой меры не з’яўляецца крокам наперад у развіцці эканомікі”.

Аднак палітолаг Андрэй Суздальцаў упэўнены: апошнія падзеі змянілі першым чынам Расею. На меркаванне аналітыка, адбылася кансалідацыя расейскай эліты. А у такой сітуацыі ўльтыматумы Беларусі будуць проста ігнаравацца: “Аляксандр Лукашэнка за 10 апошніх дзён другі раз публічна саступіў Маскве. Упершыню ён саступіў, заявіўшы аб гатовасці прадаць “Белтрансгаз”, другім разам – калі адмовіўся ад выкарыстання ўведзенай мытнай пошліны на прапампоўку транзітнай нафты. Такім чынам, увайсці ў перамоўны працэс з пазіцыі сілы Менска не здолеў. Разлічваць на тое, што атрымаецца абмяняць мытную пошліну на ўведзеную Расеяй пошліну на ўвоз нафты ў Беларусь, нельга. Думаю, што беларускі бок не дамовіцца з Масквой і наконт адмены расейскіх мытных пошлін на экспарт нафты ў краіну”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: