Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 1213 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дворнікаў прымусілі прымусілі зрываць улёткі апазіцыйных кандыдатаў
12:10, 12/01/2007

Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык падаў заяву ў Партызанскую раённую выбарчую камісію і пракуратуру Партызанскага раёна пра тое, што ягоны канкурэнт па Трактаразавадской выбарчай акрузе № 54 Менска парушае выбарчае заканадаўства. Кандыдыт у дэпутаты Менгарсавета патрабуе правесці праверку па факце распаўсюджвання службовымі асобамі ЖЭС-64 у працоўны час агітацыйных матэрыялаў дарадцы старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Міхаіла Матусевіча.

“10 студзеня брыгада дворнікаў у фірмовай спецвопратцы хадзіла па дварах пасёлка трактарабудаўнікоў і клеіла на дзверы пад’ездаў агітацыйныя матэрыялы Міхаіла Матусевіча, – паведаміў Ігар Шынкарык. – У размове яны пацвердзілі, што сапраўды працаўнікі ЖЭС-64, і кіраўніцтва ЖЭС загадала ім расклейваць агітматэрыялы кандыдата ад улады і зрываць друкаваную прадукцыю іншых кандыдатаў. Назваць свае прозвішчы працаўнікі ў фірмовай вопратцы адмовіліся”.

Кандыдат АГП пазначыў таксама, што частка агітацыйных матэрыялаў Міхаіла Матусевіча распаўсюджваецца без выходных дадзеных, у тым ліку не пазначаны тыраж і вытворца. Прыклады такой друкаванай прадукцыі Ігар Шынкарык перадаў у выбаркам. Акрамя таго ён патрабуе правесці даследванне наконт рэальнага тыражу агітацыйнай прадукцыі канкурэнта. Як лічыць Ігар Шынкарык, кошт паўнакаляровых агітматэрыялаў былога першага намесніка старшыні КДК значна перавышае 8 базавых велечынь, якія выдзяляе дзяржава.

Такую выснову кандыдат АГП зрабіў, калі падлічыў выдаткі на выраб трох відаў друкаванай прадукцыі Міхаіла Матусевіча, што распаўсюджваюцца ў Трактаразавадской выбарчай акрузе № 54. Арыфметычныя разлікі Ігар Шынкарык таксама падаў у адной са сваіх заяў разам з узорамі ўлётак Міхаіла Матусевіча.

Як паведаміў прэс-службе АГП Ігар Шынкарык, з дошак аб’яў дворнікі зрываюць агітацыйныя ўлёткі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: