Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 1213 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Катаваньні за антылукашэнкаўскія графіці і беларускую мову
10:49, 12/01/2007

Вечарам 10 студзеня ў Воршы быў затрыманы моладзевы актывіст Сяргей Гумінскі па падозраньні ў датычнасьці да антылукашэнкаўскіх графіці, якія зьявіліся ў горадзе ў ноч з 23 на 24 сьнежня мінулага году. Як мы ўжо паведамлялі, падчас допыта хлопца зьбівалі супрацоўнікі міліцыі. Праваабарончаму цэнтру “Вясна” сталі вядомыя падрабязнасьці гэтага здарэньня.

Допыт у аршанскім ГАУС пачаўся пасьля 21.30 з таго, што сьледчы запатрабаваў ад маладога чалавека, каб ён размаўляў па-руску. Калі Сяргей адмовіўся, міліцыянты пачалі нецэнзурна лаяцца.

Пасьля таго, як моладзевы актывіст па-ранейшаму працягнуў размову па-беларуску, ён атрымаў некалькі ўдараў кулаком у грудзі ад невядомага чалавека ў цывільным, да якога далучыўся капітан Ларыёнаў – яны ўжо разам пачалі зьбіваць Гумінскага. Пасьля зьбіцьця і чарговага патрабаваньня перайсьці на рускую мову, на затрыманага апранулі ягоную куртку і кайданкі паверх яе, каб не было бачна пабояў. Рукі заламалі са словамі "сейчас ты, сука, заговоришь по-русски" і пачалі біць па твары, нырках, грудзях. Адзін з кайданкоў адчапіўся, тады чалавек у цывільным пачаў трымаць Гумінскага і біць па сьпіне, а капітан Ларыёнаў – па твары. З большым імпэтам яны працягнулі зьбіцьцё пасьля таго, як малады чалавек запатрабаваў адваката і перакладчыка.

Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі патрабавалі, каб Гумінскі прызнаўся, што гэта ён нанёс графіці, а адмова падпісаць пратакол з такімі прызнаньнямі зноў скончылася заломваньнем рук і ўдарамі па твары. Допыт скончыўся тым, што Сяргей Гумінскі падпісаў пратакол, у якім было адзначана, што ён ня ведае, хто нанёс графіці.

Пасьля "цеснага кантакту" з супрацоўнікамі праваахоўных органаў моладзевы актывіст накіраваўся ў мясцовую бальніцу. Лекары засьведчылі цялесныя пашкоджаньні, і паколькі было яўна відаць, што Гумінскі зьбіты, выклікалі міліцыю. На выклік прыехаў як раз той капітан міліцыі Ларыёнаў, які і зьбіваў маладога чалаека. Ён быў вымушаны выпісаць накіраваньне Гумінскаму на судмедэксьпертызу.

Па дадзеным факце Сяргей Гумінскі накіраваў скаргі аб ужываньні ў адносінах да яго катаваньняў пракурору і міністру ўнутраных справаў.


камэнтароў: 92

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: