Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Невядомыя людзі ў цывільным выкралі актывіста АГП 16:08, 12/01/2007
Актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Дзмітрыева схапілі сёння ў цэнтры горада невядомыя людзі ў цывільным, запхнулі ў ваенны «УАЗ» і звезлі ў невядомым напрамку. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла грамадская актывістка Наталля Рабава, якая знаходзілася побач з ім у момант выкрадання.
Паводле слоў Наталлі Рабавай, Дзмітрыева схапілі на вуліцы Захарава два коратка стрыжаныя каржакаватыя мужчыны ў цывільным. Дзмітрыеў спрабаваў супраціўляцца, але яму заламалі рукі і затыкнулі рот. З аўтамабіля «УАЗ» цёмна-зялёнага колеру з нумарамі 89 12 ВТ7 выскачылі яшчэ два мужчыны, яны запхнулі Дзмітрыева ў аўтамабіль і павезлі ў невядомым напрамку.
Наталля Рабава мяркуе, што Дзмітрыева маглі выкрасці прадстаўнікі спецслужбаў з прычыны яго актыўнага ўдзелу ў выбарчай кампаніі.