Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Апазіцыянера сем гадзін трымалі ў аддзяленні міліцыі 11:29, 12/01/2007
Актывіста дэмакратычных сілаў Аляксандра Каратчэнку пратрымалі ў Чыгуначным РУУС Гомеля сем гадзін. 11 студзеня ў 11.30 падчас дагляду машыны міліцыянты знайшлі ў салоне 6 000 улётак ад імя рэгіянальнага каардынатара руху “За свабоду” Уладзіміра Кацоры, у якіх, на меркаванне праваахоўных органаў, змешчаныя “антыканстытуцыйныя выказванні”. Пасля санкцыі пракурора быў праведзены ператрус у кватэры затрыманага, дзе быў канфіскаваны жорсткі дыск кампутара.
“А 18 гадзіне мяне адпусцілі і сказалі чакаць позву ў суд”, – сказаў А.Каратчэнка.
У той самы дзень пры ўездзе ў Жлобін (Гомельская вобласць) супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамабіль сакратара раённай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай Валерая Рыбчанкі, у якім таксама знаходзіліся кандыдаты ў дэпутаты раённага Савета сябры ПКБ Віктар Баленкоў і Валянцін Еўзрэзаў і дзейны дэпутат райсавета сябар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марат Афанасьеў.
“Ніякіх абвінавачванняў нам не прад’яўлялі, толькі растлумачылі, што затрымалі ў сувязі з напружаным крымінагенным становішчам. Міліцыянты заявілі, што мы маглі выкрасці магнітолу і паставіць сабе ў машыну. Сказалі, што маюць права трымаць нас тры гадзіны”, - сказаў В.Рыбчанка.