Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня ПАРЕ сустрэнецца з Аляксандрам Мілінкевічам 14:16, 12/01/2007
18-20 студзеня з афіцыйным візітам у Мінску будзе знаходзіцца старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Рэнэ Ван дэр Ліндэн. У праграме візіту запланаваныя перамовы з лідэрам аб`яднаных дэмакратычных сіл Аляксандрам Мілінкевічам, прадстаўнікамі беларускіх апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый.
Старшыня ПАРЕ сустрэнецца таксама з міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым, спікерамі абедзвюх палат нелегітымнага беларускага “парламента”.