Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 1213 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Перамовы ў Маскве цягнуцца ўжо больш за сем гадзін
16:37, 12/01/2007

Перамовы беларускай і расейскай урадавых дэлегацый на чале з прэм’ер-міністрамі Сяргеем Сідорскім і Міхаілам Фрадковым працягваюцца ў Белым доме ў абмежаваным складзе. Як перадае карэспандэнт “Інтэрфакса”, сёння перамовы ў агульнай складанасці доўжацца ўжо больш за сем гадзін.

Нагадаем, у чацвер адбыліся перамовы беларускай дэлегацыі на чале з прэм’ер-міністрам у Мінэканамразвіцця Расеі. Гэтыя перамовы цягнуліся 6 гадзін.

Раней прэзідэнты Беларусі і Расеі паводле вынікаў тэлефоннай гутаркі даручылі да 12 студзеня кіраўнікам урадаў вырашыць увесь комплекс праблем у двухбаковым гандлі. У першую чаргу гэта тычыцца праблем паставак нафты і цукру.

Прэм’ер-міністр Беларусі С.Сідорскі прыбыў у Маскву раніцай 11 студзеня. Беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым знаходзіцца ў Маскве з 9 студзеня.

Раней прэм’ер-міністр Расеі М.Фрадкоў сказаў, што Расея можа прапанаваць Беларусі збалансаванае і зразумелае рашэнне нафтавай праблемы.

“Вельмі хацелася б, каб гэтае рашэнне было празрыстым, сапраўды зразумелым і вынікала з неабходнасці працягваць супрацоўніцтва з улікам інтарэсаў развіцця эканомік нашых краін”, – сказаў М.Фрадкоў.

Прэм’ер заклікаў “знайсці збалансаванае рашэнне, зразумелае для ўсіх”.

“Тэма нафты вельмі важная, я ведаю, што ў вас з калегамі былі інтэнсіўныя перамовы, я гатовы іх працягнуць і гатовы прапанаваць варыянты, якія будуць зразумелыя і для дзяржавы, і для бізнэсу, які вельмі ўважліва сочыць за развіццём гэтай сітуацыі”, – падкрэсліў М.Фрадкоў.

У сваю чаргу С.Сідорскі выказаў надзею на магчымасць аператыўнага развязання наяўных праблем.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: