|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
«Транснафта» можа павялічыць магутнасць расейскай трубы ў абыход Беларусі 12:43, 12/01/2007 Сістэма магістральных нафтаправодаў “Дружба” працягласцю больш за 6000 км праходзіць цераз 10 краін Еўропы. На тэрыторыі Беларусі нафтаправод падзяляецца на дзве галіны – паўночную (Беларусь, Польшча, Нямеччына, Латвія, Літва) магутнасцю 70 млн т і паўднёвую (Украіна, Чэхія, Славакія, Вугоршчына) – 65 млн т. Магутнасць БТС – 76 млн т, даўжыня – 950 км. Учора ранкам Расея аднавіла экспарт нафты цераз Беларусь, які быў спынены ў панядзелак з прычыны самавольнага адбору Менскам 79 000 т паліва з транзітнай трубы. У аўторак Беларусь аднавіла прапампоўку затрыманай расейскай нафты ў Еўропу. А учора беларускія і расейскія службоўцы пачалі перамовы пра экспартныя пошліны – прычыну канфлікту. Гэтая гісторыя прымусіла Расею задумацца наконт таго, як знізіць залежнасць ад транзіту праз Беларусь, распавёў “Ведомостям” намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю Андрэй Шаронаў. Цяпер, паводле яго слоў, кіраўнікі “Транснафты” і профільных міністэрстваў абмяркоўваюць магчымасць пашырэння БТС у 1,6 разы да 120 млн т. Само будаўніцтва, па разліках “Транснафты”, можа заняць год, распавядае Шаронаў. Яшчэ некалькі месяцаў запатрабуецца на неабходныя фармальнасці – атрыманне землеадводаў і экалагічных заключэнняў і г.д. “Транснафта” накіравала ва ўрад пералік мераў, накіраваных на паніжэнне залежнасці ад Беларусі, пацвердзіў віцэ-прэзідэнт кампаніі Сяргей Грыгор’еў, але падрабязнасці абмяркоўваць ён адмовіўся. Прадстаўнік Мінпрамэнерга пацвердзіў, што такі дакумент існуе, але ён яшчэ дапрацоўваецца. Першая чарга БТС на 12 млн т была ўведзеная ў 2001 г. З таго часу магутнасць трубы паступова павялічвалася і ў канцы мінулага года дасягнула 76 млн т. На яе будаўніцтва “Транснафта” выдаткавала $2,5 млрд, нагадвае аналітык “Тройки Диалог” Валерый Несцераў. Грыгор’еў адмовіўся абмяркоўваць тэрміны і кошт пашырэння БТС да 120 млн тон у год. Аналітык Альфа-банка Дзмітрый Лукашоў ацэньвае праект прыкладна ў $2 млрд. Немагчыма пашырыць трубаправод за кошт кампрэсарных станцый – трэба будзе пракладаць новую трубу, гэта значыць, яе кошт будзе прыкладна роўны ўжо пабудаванай галіне, разважае эксперт. Зэканоміць магчыма толькі на інфраструктуры – дарогах і энергастанцыях, а гэта знізіць кошт будаўніцтва не больш як на 20%. Несцераў лічыць, што пашырэнне трубы звыш 100 млн т будзе каштаваць $0,5-1 млрд. Абодва эксперты сумняваюцца, што праект можна рэалізаваць за год-паўтара. Калі гаворка будзе ісці аб пракладцы дадатковай трубы ва ўжо наяўным калідоры і гэта не моцна зменіць экалагічнае становішча, узгадненне не зойме шмат часу, абяцае намеснік кіраўніка Росприроднадзора Алег Мітволь. “Невідавочна, што з прычыны кароткатэрміновага канфлікту неабходныя такія дарагія праекты, – кажа Несцераў. – Аб’ём экспарту ў Еўропу расці не будзе, да таго ж Расея будуе трубу на Усход, якую яшчэ незразумела, чым запаўняць”. Балтыйскае мора перагружанае, а здольнасці дацкіх праліваў абмежаваныя, дадае Лукашоў. На яго меркаванне, танней пабудаваць 200-кіламетровую трубу па тэрыторыі Украіны, каб паўднёвая галіна “Дружбы” не залежыла ад Беларусі. “Мы [Расея] зможам размаўляць пра энергабяспеку толькі ў тым выпадку, калі інфраструктура, якая злучае нас са спажыўцамі, не будзе залежаць ад транзіту цераз тэрыторыю Беларусі і Украіны”, – катэгарычна кажа начальнік аналітычнага аддзела “Атона” Стывен Дашэўскі. Ён лічыць пашырэнне БТС “правільнай высновай, якую зрабіла Расея з канфлікту з Беларуссю”. Любая альтэрнатыва экспарту цераз Беларусь можа ўспрымацца толькі выдатна, згаджаецца прадстаўнік буйной нафтавай кампаніі, а які маршрут будзе самым лепшым для нафтавікоў у нармалёвых абставінах, будзе залежаць ад тарыфаў і тэрмінаў будаўніцтва трубы. Гаворка ідзе аб дыверсіфікаванні рызык, звязаных з транзітам праз Беларусь, а не пра адмову ад яго, падкрэслівае Шаронаў. Сярод іншых мераў ён пералічыў будаўніцтва Усходняга нафтаправода, трубы Хар’яга – Індыга, павелічэнне паставак у чарнаморскія парты.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|