Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Віцебску затрыманы вядомы праваабаронца Валерый Шчукін. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў адвакат Павал Левінаў. Па словах юрыста, Шчукіна затрымалі супрацоўнікі міліцыі на выбарчым участку № 52 Першамайскага раёна Віцебска.
Прычыны затрымання праваабаронцы Левінаву невядомыя, аднак ён сцвярджае, што Шчукін працаваў на ўчастку ў якасці журналіста і меў пры сабе пасведчанне газеты “Народная воля”.
Цяпер Шчукін знаходзіцца ў Першамайскім РУУС Віцебска.