Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
1516 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пакараныя смерцю два паплечнікі іракскага дыктатара
10:04, 15/01/2007

У панядзелак павешаныя яшчэ два былыя іракскія дзеячы, якія чакалі прывядзення прысуду ў выкананне. Пра гэта, як перадае РІА “Новости”, абвясціў пракурор на працэсе па справе экс-дыктатара Саддама Хусейна і яго паплечнікаў.

Па словах пракурора Мункіты аль-Фаруны, якія прыводзіць агенцтва Асашыэйтэд Прэс, пакаранне адбылося на досвітку. Назіраць за экзэкуцыяй ён накіраваў аднаго з сваіх суддзяў.

Пакараны зводны брат Хусейна, які займаў пры Саддаме пост кіраўніка ваеннай разведкі Ірака, – Барзан ат-Цікрыці, і Аввад аль-Бандар, былы старшыня іракскага рэвалюцыйнага суду.

Яны былі прысуджаныя да пакарання смерцю 5 лістапада мінулага года Вышэйшым іракскім трыбуналам разам з экс-прэзідэнтам Ірака Хусейнам за ўдзел у расправах над 148 жыхарамі іракскай вёскі Ад-Дуджэйль у 1982 годзе.

Саддама Хусейна пакаралі праз павешанне ў Багдадзе 30 снежня 2006 года. Пакаранне былога іракскага прэзідэнта выклікала бурныя пратэсты ў арабскім свеце і на Захадзе.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: