Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
1516 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Gazeta Wyborcza»: На гэтых выбарах вырашалі КГБ і міліцыя
15:09, 15/01/2007

Польская “Gazeta Wyborcza” на першай старонцы падала артыкул Андрэя Пачобута й Вацлава Радзівіновіча пра мясцовыя выбары ў Беларусі - пад назваю “Саветы Лукашэнкі. На гэтых выбарах вырашалі КГБ і міліцыя”.

“Сытуацыя была абсалютна ясная ў малых правінцыйных мястэчках, дзе ў выбарчых сьпісах значылася па адной асобе, вызначанай КГБ і ідэалягічнымі аддзеламі выканкамаў. Гэтага фокусу не ўдалося паўтарыць у Менску і некалькіх большых гарадох. Але калі хоць адзін апазыцыйны кандыдат пройдзе ў саветы – можна казаць пра сэнсацыю”, -- цытуе артыкул “Еўрапейскае радыё”.

“Перад выбарамі былі рэпрэсіі, аблавы і арышты апазыцыі”, -- адзначае выданьне. “Спэцслужбы і міліцыя старанна падрыхтаваліся. За некалькі тыдняў шэф КГБ Сьцяпан Сухарэнка заявіў, што апазыцыя хоча выкарыстаць выбары для арганізацыі закалотаў і замахаў на дзяржаўны лад. Каб засьцерагчыся, міліцыя напярэдадні выбараў арыштавала прынамсі 40 апазыцыянэраў”.

“Іх усіх зьвінавацілі ў дробным хуліганстве, а сьведкамі былі выключна міліцыянты. Дастаткова, каб у дзень выбараў трымаць чалавека за кратамі” – сказаў Віктар Сазонаў з праваабарончага Цэнтру “Вясна”.

“Улады вабілі народ да выбарчых участкаў аркестрамі й буфэтамі з таннымі гарэлкай і закусьсю. У Беларусі ня страціў актуальнасьці абавязковы ў СССР лёзунг “Выбары – гэта сьвята”. Яўка, асабліва ў правінцыі, была высокая – на 18-ю гадзіну нядзелі склала 77%. У выніку гэтай пародыі былі занятыя 22 658 месцаў у раённых, абласных, гарадзкіх і сельскіх саветах. У сярэднім на месца прэтэндавала па 1,04 кандыдаты”, -- піша выданьне.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: