Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
1516 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Падчас затрымання амапаўцы збілі Каліту да страты прытомнасці
13:53, 15/01/2007

Прэс-цэнтру Хартыі’97 сталі вядомыя падрабязнасці затрымання лідэра “Моладзі БНФ” Алеся Каліты. Раней паведамлялася, што актывіста апазіцыі затрымалі 12 студзеня ў будынку Фрунзенскага РУУС Менска. Куды ён прыехаў, каб высвятліць лёс затрыманай раней актывісткі Анастасіі Александровіч. Як высветлілі сёння на судзе праваабаронцы, Каліту схапілі ля калегіі адвакатаў Савецкага раёна Менска супрацоўнікі АМАПа. Праваабаронца збіраўся заключыць дамову аб юрыдычнай абароне Анастасіі Александровіч.

Затрымоўвалі моладзевага лідэра супрацоўнікі менскага АМАПа Шапарэнка і Лабкоўскі. Актывіста груба схапілі і запхнулі ў міліцэйскі “УАЗ”. У машыне знаходзіліся яшчэ два амапаўцы, іх прозвішчы пакуль не вядомыя. Моладзевага лідэра люта збілі непасрэдна ў машыне да страты прытомнасці.

У пачуццё яго прывялі з дапамогай нашатыру ўжо ў РУУС Савецкага раёна Менска. У кабінеце следчага А. Каліту прыкавалі кайданкамі да крэсла.

Калі актывісту стала зусім дрэнна, міліцыянты былі змушаныя выклікаць “хуткую дапамогу”. У 9-ым клінічным шпіталі Менска Каліце паставілі дыягназ – “садно мяккай тканіны галавы, грудной клеткі і галёнкі” і параілі звярнуцца да хірурга. Тым не менш, з шпіталя Алеся Каліту вярнулі ў РУУС Савецкага раёна, а пасля адправілі ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна.

Сёння на судзе моладзевага лідэра абвінавацілі ў парушэнні арт. 156 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – “дробнае хуліганства”. Сведкі абвінавачвання – тыя самыя супрацоўнікі АМАПа Шапарэнка і Лабкоўскі – сцвярджалі, што Каліта нібыта нецэнзурна выказваўся. Суддзя Савецкага суду Севасцьян не прыняла да ўвагі на судзе на судзе тое, што актывіста збілі амапаўцы, і праігнаравала наяўнасць заключэння медыкаў.


камэнтароў: 37

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: