Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка прапаноўвае ўвогуле не марнаваць грошы на «выбары» 09:53, 15/01/2007
14 студзеня падчас адказу на пытанні журналістаў на выбарчым участку № г. Менска ва Універсітэце фізкультуры Аляксандр Лукашэнка прапанаваў сумясціць правядзенне мясцовых выбараў з парламенцкімі. “Неабходна неяк прадумаць гэтыя пытанні, каб марнаваць менш грошай на выбары. У нас тры этапы выбараў: мы абіраем мясцовыя Саветы, парламент, прэзідэнта. Можа неяк абіраць дэпутатаў усіх узроўняў у адзін тэрмін, прэзідэнта – у іншы. Так мы зэканомім шмат грошай. І насельніцтва будзем менш адцягваць на гэтыя пытанні”, – адзначыў Лукашэнка.