Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пуцін: Падтрымка Расеяй беларускай эканомікі значна скарачаецца 13:31, 15/01/2007
“Прамую ці скрытую падтрымку беларускай эканомікі Расея будзе працягваць доўгі час”, – сказаў Уладзімір Пуцін у панядзелак падчас сустрэчы з сябрамі ўрада. Разам з тым ён прызнаў, што “з гэтага года гэтая падтрымка значна скарачаецца”.
Як паведаміў прэзідэнт Расеі, “па газе гэтая падтрымка будзе вымярацца лічбай прыкладна ў 3,3 млрд даляраў, а па нафце і нафтапрадуктах гэтая лічба складзе 2,5 млрд даляраў”. “Другая лічба палічаная дакладна і ўзгодненая з беларускім бокам”, – дадаў У.Пуцін, перадае “Інтэрфакс”.
У выніку, па словах расейскага прэзідэнта, “5,8 млрд даляраў толькі на энерганосьбітах – гэта падтрымка беларускай эканомікі Расеяй у 2007 годзе”.
Прэзідэнт нагадаў, што па ацэнцы расейскага Мінфіна, увесь бюджэт Беларусі ў 2007 годзе ў даляравым эквіваленце складае каля $14 млрд. “Такім чынам наша падтрымка выяўляецца ў лічбе, роўнай прыкладна 41% ад гэтай сумы”, – сказаў У.Пуцін.
Прэзідэнт РФ прызнаў, што “гэта шмат”. “Але гэта плата Расеі за спакойны, мяккі, саюзніцкі спосаб пераходу да рынкавых адносінаў і падтрымкі брацкага беларускага народа”, – адзначыў прэзідэнт РФ.