Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Памерла журналістка «КП в Беларуси» Ганна Ляшкевіч 15:16, 15/01/2007
Памерла адна з самых лепшых, наймацнейшых журналістак “Комсомольской правды в Беларуси” Ганна Цімафееўна Ляшкевіч. Журналістка працавала ў беларускай “Камсамолцы” амаль з самых першых дзён яе стварэння.
“Яна пісала пра рознае. З яе дапамогай мы аналізавалі працэсы эканомікі ў краіне, даведваліся пра жыццё людзей, пра якое без яе, пэўна, ніколі б не даведаліся. Без Ганны Цімафееўны “Комсомольская правда в Беларуси” была б зусім іншай. Яна пакінула свой след у сэрцах шматлікіх людзей. І тых, пра каго яна пісала, і тых, хто яе чытаў. І вядома, тых, хто працаваў з ёй кожны дзень. Мы журбуем. Нам яе вельмі не хапае”, – гаворыцца ў некралогу, размешчаным на сайце «КП в Беларуси».
Прэс-цэнтр Хартыі’97 выказвае спачуванне сям’і, блізкім і калегам журналісткі.