|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Беларусь зноў у канцы спіса 14:33, 16/01/2007 Аналітыкі фонду ацэньваюць краіны па 10 катэгорыях – ад карупцыі і фінансавых свабодаў да незалежнасці бізнэсу ад урада. У нататках да свайго даследавання спецыялісты Heritage Foundation пішуць, што пасля 13 гадоў складання падобных рэйтынгаў добра відаць, што ў жыхароў тых краін, якія падвышаюць узровень эканамічных свабодаў, хутчэй расце дабрабыт. Heritage Foundation размясціла краіны па пяці катэгорыях: “эканамічна свабодныя”, “у асноўным свабодныя”, “сярэднесвабодныя”, “у асноўным несвабодныя” і краіны “з прыгнечанай эканомікай”. Рэйтынг былых савецкіх рэспубалік выглядае наступным чынам: Эстонія – 12 месца, Літва – 22 месца, Арменія – 32 месца, Грузія – 35 месца, Латвія – 41 месца, Казахстан – 75 месца, Кыргызстан – 79 месца, Малдова – 81 месца, Таджыкістан – 98 месца, Азербайджан – 107 месца, Расея – 120 месца, Украіна – 125 месца, Узбекістан - 132 месца, Беларусь – 145 месца, Туркменістан – 152 месца Дарэчы, Эстонія перагнала не толькі Расею, але і такія краіны як Нямеччына (19 месца), Японя (18 месца) і Гішпанія (27 месца). Справы з эканамічнымі свабодамі ў самым горшым стане ў Беларусі (сярод краін СНД). Для таго, каб адкрыць уласны бізнэс тут спатрэбіцца 68 дзён. Зрэшты, Беларусь наўрад ці здолее прыцягнуць вялікую колькасць замежнікаў – тут амаль няма ніякіх фінансавых і інвестыцыйных свабодаў, нізкі ўзровень правоў на ўласнасць і высокая ступень карумпаванасці службоўцаў, – адзначае Lenta.ru. У прэс-рэлізе Heritage Foundation адзначаецца, што свету па-ранейшаму ёсць куды імкнуцца – сярэдні паказчык эканамічных свабодаў складае не на шмат больш за 60,5 балаў. У дваццатку лепшых увайшлі дванаццаць краін з Еўропы, тры – з Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, а яшчэ пяць – з ціхаакіянскага рэгіёну. Паводле дадзеных па Top-20, нескладана вылічыць, які з кантынентаў самы спрыяльны для бізнэсу. Гэта Еўропа (67,5 бала). На другім месцы Паўднёвая і Паўночная Амерыка (62,3 адсотка). Ніжэй сярэднесусветнага паказчыка справы ідуць у ціхаакіянскім рэгіёне, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|