Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Дзень салідарнасці ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя фільма «Плошча» 16:05, 16/01/2007
16 студзеня ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя фільма вядомага беларускага кінарэжысёра Юрыя Хашчавацкага. Фільм распавядае пра падзеі сакавіка 2006 года ў Менску.
Прэзентацыя фільма “Плошча” адбудзецца ў рамках Дня салідарнасці з Беларуссю, які адзначаецца 16-а дня кожнага месяца і шырока падтрымліваецца ў Польшчы. У шматлікіх польскіх гарадах сёння пройдуць акцыі салідарнасці з сем’ямі зніклых у Беларусі апазіцыянераў, беларускімі палітвязнямі, рэпрэсаванымі, са ўсімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю.
Прагляд фільма “Плошча” пачнецца а 19-й гадзіне ў вядомым варшаўскім клубе “Рамонт”. Арганізатарам мерапрыемства выступіў “Звяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”.