Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 1617 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Дзень салідарнасьці моладзь выйде на вуліцы
16:16, 16/01/2007

Сёньня – Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьняў. Гэты дзень адзначаецца кожны месяц ужо больш за год. У Беларусі ды іншых краінах адбудуцца традыцыйныя акцыі. Як паведамляе “Радыё Свабода”, моладзевыя актывісты плянуюць цягам дня ладзіць кароткачасовыя акцыі ў розных месцах Менску і ў рэгіёнах, каб пазьбегнуць масавых затрыманьняў.

Паколькі гэты Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі прыпаў на пэрыяд, калі студэнты здаюць зімовую сэсію, актывісты моладзевага дэмакратычнага руху вырашылі адмовіцца ад правядзеньня масавай акцыі на Кастрычніцкім пляцы, каб пазьбегнуць затрыманьняў. Сьпісы затрыманых студэнтаў і школьнікаў нават, калі міліцыянты не складаюць адміністрацыйныя пратаколы, накіроўваюць у навучальныя ўстановы.

“Мы ня будзем выходзіць на Кастрычніцкую плошчу, бо нават учора там было шмат амонаўцаў, супрацоўнікаў КДБ. Там нас адразу затрымаюць. Акцыі будуць адбывацца ў розных месцах Менску. Тады міліцыянты папросту не пасьпяваюць на ўсе гэтыя акцыі”, -- кажа моладзевы актывіст Павал Андрончык.

Кася Крупіцкая, якая ўдзельнічала ў вясновых акцыях апазыцыі ў часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, паведаміла “Свабодзе”, што ў рэгіёнах моладзевыя актывісты таксама будуць ладзіць кароткачасовыя акцыі.

“16 студзеня мы адзначым Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых палітыкаў, журналістаў, з палітвязьнямі і іх сем’ямі. Мы будзем вывешваць расьцяжкі, ладзіць кароткія акцыі па ўсім Менску, а таксама ў рэгіёнах. Гэта будуць флэш-мобы, сьвечкі, партрэты ды іншыя акцыі”.

16 кастрычніка 2005 года адзначылі першы Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі. Беларускія студэнты, якія вучацца ў Эстоніі, Латвіі, Літве, Украіне, Польшчы, Бэльгіі, Нямеччыне, Чэхіі, ЗША, штомесяц ладзяць у 16-ты дзень пікеты каля беларускіх амбасадаў. Яны патрабуюць вызваленьня палітвязьняў і расьсьледаваньня выкраданьня людзей у Беларусі. Сёньня пятнаццатая па ліку акцыя. Усе папярэднія не абыходзіліся без затрыманьняў.

Гэтым разам удзельнікі флэш-мобаў спадзяюцца, што новая тактыка кароткачасовых акцый у розных месцах дапаможа ім пазьбегнуць інцыдэнтаў зь міліцыянтамі і нікому не давядзецца правесьці ноч у турме ў чаканьні суду.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: