Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Цэлая вёска пад Менскам адмовілася ісці на «выбары» 10:23, 16/01/2007
Вёска Драздова пад Менскам цяпер адрэзаная ад сталіцы. Сюды больш не ходзіць адзіная маршрутка, і зараз людзям да Менска дабірайся як хочаш. Драздоўцы прыстрашылі, што не пайдуць галасаваць, калі маршрутку ня вернуць.
Маршрутку не вярнулі.
– Да мяне прыйшлі дахаты з урнай, – распавяла «КП в Беларуси» пенсіянерка Валянціна Міхайлаўна. – Я адмовілася галасаваць. І адправіла іх назад!
Большасць драздоўцаў прапісаныя ў сталіцы (да Менска два кіламетры). Каб галасаваць, ім трэба спецыяльна ехаць у горад.
– Мы прынцыпова не паехалі, – гаворыць яшчэ адна жыхарка вёскі. – Вырашылі з мужам: раз улада аб нас клапаціцца не хоча, галасаваць не будзем.
Такім чынам паступілі шматлікія жыхары Драздова: проста засталіся дома. Дзень быў дажджлівы, і без маршруткі ніхто нікуды не паехаў.