Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новы старшыня Еўрапарламента – Ганс-Герт Потырынг 14:21, 16/01/2007
Новым старшынёй Еўрапарламента ў аўторак у Страсбурзе абраны хрысціянскі дэмакрат, немец Ганс-Герт Потырынг. Галасаванне праходзіла шляхам падачы бюлетэняў па формуле “50% плюс адзін голас” з удзелам парламентарыяў з Румыніі і Балгарыі, прынятых у гэтую рэгіянальную арганізацыю 1 студзеня 2007 года.
З улікам 35 румынскіх і 18 балгарскіх парламентароў агульная колькасць дэпутатаў Еўрапарламента ўзрасла да 785 чалавек.
На пасаду старшыні прэтэндавалі чатыры кандыдаты, але рэальныя шанцы быць абраным былі толькі ў Потырынга, які раней займаў пасаду кіраўніка фракцыі Еўрапейскай народнай партыі – еўрапейскіх дэмакратаў (ЕНП-ЕД). Кандыдатуру Потырынга спачатку ўхваліла фракцыя сацыялістаў – другім пасля ЕНП-ЕД найбуйным палітычным аб’яднаннем у Еўрапарламенце.
Потырынг змяніў на пасту старшыні Еўрапарламента прадстаўніка сацыялістаў гішпанца Хасэпа Барэля, які быў абраны на гэтую пасаду ў 2004 годзе. Тады кіраўніцтвы абедзвюх партый, якія маюць большасць у Еўрапарламенце, дамовіліся, што іх прадстаўнікі будуць кіраваць па 2,5 года кожны.
Па паведамленнях СМІ, Барэль працягне дыпламатычную кар’еру і будзе прадстаўляць у АБСЕ Гішпанію, да якой перайшло старшынства ў гэтай рэгіянальнай арганізацыі.
Еўрапарламентары таксама абралі 14 намеснікаў кіраўніка Еўрапарламента, перадае РІА “Новости”.