Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амбасадар Нямеччыны: Казулін павінен быць вызвалены з турмы 18:25, 16/01/2007
Палітвязень, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандр Казулін павінен быць вызвалены – заявіў сёння, 16 студзеня, у Менску Амбасадар Нямеччыны Марцін Хекер, перадае карэспандэнт ІА REGNUM. Па словах Хекера, Еўрапейскі Звяз неаднаразова патрабаваў вызвалення з турмы былога кандыдата на пасаду прэзідэнта Аляксандра Казуліна.
“Мой урад даручыў мне па-ранейшаму праводзіць працу па атрыманні дазволу на наведванне спадара Казуліна ў турме, – сказаў нямецкі амбасадар. – І я, вядома, пасля візіту паведамлю ўрад пра стан яго здароўя".
Хекер таксама адзначыў, што ён неаднаразова наведваў беларускіх грамадзянаў, змешчаных у турмах. На яго думку, "гэта добра і для таго чалавека, якога ён наведваў, і для ўрада Нямеччыны, і для ўрада Беларусі".