Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 1617 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўразвяз не прызнаў выбары ў Беларусі
10:52, 16/01/2007

Нямеччына як краіна-старшыня Еўразвяза раскрытыкавала праведзеныя 14 студзеня ў Беларусі выбары ў мясцовыя заканадаўчыя органы – Саветы дэпутатаў 25-га склікання. У паведамленні МЗС Нямеччыны адзначаецца, што ў якасці страшыні Еўрапейскага Звяза, “мы з шкадаваннем канстатуем, што выбары ў Беларусі 14 студзеня не адпавядалі дэмакратычным стандартам. На жаль, беларускі ўрад у чарговы раз не паклапаціўся пра тое, каб зрабіць асноўныя перадумовы для свабоднага волевыяўлення выбаршчыкаў”, – перадае РІА “Новости”.

На меркаванне Нямеччыны, падчас выбараў “у значнай меры былі ўшчэмленыя правы грамадзянаў на свабоду меркавання, аб’яднанняў і сходаў, а таксама правы апазіцыі”.

“Еўразвяз ведае пра выкарыстанне міліцыі, пра перашкоды пры рэгістрацыі кандыдатаў і арышты апазіцыйных палітыкаў, а таксама мясцовых назіральнікаў. Таксама зноў выкарыстоўвалася практыка датэрміновага галасавання, якая асабліва лёгка дазваляе падтасоўваць вынікі, прычым у некаторых выпадках людзей нават прымушалі да гэтай формы падачы галасоў. Дзяржаўныя інстанцыі на ўсіх узроўнях націскалі на выбаршчыкаў у карысць блізкіх да ўрада кандыдатаў”, – адзначаецца ў заяве.

“Старшыня зноў звяртаецца да Беларусі ад імя ЕЗ з прапановай аб паўнавартасным партнёрстве ў рамках палітыкі добрасуседства. Пэўныя прапановы наконт гэтага можна знайсці ў дакуменце “Што Еўразвяз мог бы даць Беларусі”, які быў прадстаўлены ў лістападзе 2006 года”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе. Аднак перадумовай для гэтага, як падкрэслівае Нямеччына, “мусіць быць прызнанне беларускім урадам дэмакратычных каштоўнасцяў, правоў чалавека і нормаў прававой дзяржавы, а таксама пачатак дэмакратычных рэформаў”.

“Старшыня расчараваны тым, што беларускі ўрад ізноў не выкарыстаў шанец шляхам яснага прызнання дэмакратыі і прававой дзяржаўнасці стварыць новую базу сумесных адносінаў”, – гаворыцца ў заяве МЗС Нямеччыны.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: